Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Месячнік грамадскага кантролю за захаваннем тэмпературнага рэжыму на рабочых месцах праводзяць прафсаюзы на працягу снежня. Тэлефоны “гарачых ліній” у Магілёве — 8 (0222) 22-98-25, 31-12-43. Тэхінспектары працы гатовы выехаць на месца і праверыць інфармацыю.

Работнікі УКП ЖКГ упрыгожылі вуліцы рознакаляровымі электрычнымі гірляндамі, светлавымі шнурамі і фігурамі, вулічнымі свяцільнямі. Заменены на больш сучасныя 2 светлавыя фантаны ў цэнтры горада, на ёлках дадаліся шары і святлодыёдны дождж, сістэматызавана колеравая гама іх святочнага “строю”.

Ва ўпраўленні чыгункі падвялі вынікі конкурсу сярод ветэранаў на лепшую публікацыю-ўспамін у газеце “Чыгуначнік Беларусі”, прысвечаную 155-годдзю магістралі. II месца ў намінацыі “Дорога железная, а люди золотые” — у намесніка старшыні савета ветэранаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Алы Луханінай.

Выхаванцам спецшколы накіраваны сродкі ад каляднага дабрачыннага балю, што прайшоў у Белдзяржуніверсітэце. Там адбыўся аўкцыён, на якім каля 300 студэнтаў вырашылі аказаць дапамогу хворым дзецям, каб свята стала для іх незабыўным.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама паведамілі, што на 1 снежня на ўліку знаходзілася 207 чалавек, з іх 151 беспрацоўны. Маецца 375 вакансій, сярод якіх пераважаюць вадзіцелі катэгорыі Е і D, урачы, заатэхнікі. За 11 месяцаў працаўладкавалі 1169 грамадзян, з іх 696 беспрацоўных. 5 юнакоў і дзяўчат атрымалі першае рабочае месца па праграме “Маладзёжная практыка”.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем