Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

65 месца са 118 раёнаў рэспублікі займае Асіповіччына па выніках работы ў жывёлагадоўлі за студзень-верасень. У нас ад кожнай каровы надоена 3507 кілаграмаў малака — на 101 больш, чым у адпаведным леташнім перыядзе. Паказчык вышэйшы за сярэднеабласны (3308 кг), але ніжэйшы, чым па краіне (3811).

Важная духоўная падзея чакае праваслаўных вернікаў: можна будзе памаліцца перад вобразам святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкамі яе мошчаў 4 лістапада ў храме пасёлка Ялізава і 5 чысла ў Лапічах, дзе пройдуць боскія літургіі (9.00) і вячэрнія богаслужэнні (17.00).

На чарговы прававы прыём грамадзян юрыстамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі звярнулася 5 чалавек. Землякоў хвалявалі налічэнне зарплаты пры звальненні, аздараўленне ў прафсаюзных зраўніцах, сямейна-бытавыя адносіны і іншае.

Перапрацоўкай яблыкаў заняты зараз працаўнікі ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”. Сёлета закуплена 26 тон сыравіны. Сярод мясцовых партнёраў — ААТ “Лапічы”. Ужо выпушчана 13 тысяч 3-літровых слоікаў нектараў, 10 тон яблычнага пюрэ.

На курсы польскай мовы ў Асіповічах запісалася паўтара дзясятка землякоў. Большасць жадае вывучаць мову краіны-суседкі з мэтай у далейшым павялічыць шансы атрымаць Карту паляка.

Першая тона сыру “Адыгейскі” новай цыліндрычнай формы выпушчана на ВУП “Малочны полюс”. Магчымым такое ўдасканаленне стала пасля нядаўняй рэканструкцыі аддзялення вытворчасці мяккіх сыроў і ўвядзення ў эксплуатацыю абсталявання для фармавання сыру.

Праезд у гарадскім транспарце ў Асіповічах, як і па ўсёй вобласці, учора падаражаў. Талон зараз каштуе 50 капеек, у вадзіцеля — 55, праязны на месяц — 19 руб. 12 кап. Кошт білетаў на прыгарадны транспарт не змяніўся.

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” аглядавай камісіяй Вяззеўскага сельвыканкама абследавана 52 домаўладанні. Праведзена і  5 рэйдаў па гарышчах шматкватэрак і выяўленні пустуючых дамоў. Знесены безгаспадарны дом у Орчы, ачышчаны ад аварыйных дрэў могілкі ў Лучыцах. Пры магчымасці такая ж работа будзе выканана на пагостах у Смыку і Вяззі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем