Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У землеўпарадкавальнай службе райвыканкама паведамілі, што тэрыторыя раёна складае 194722 га. 117884 гектары займаюць землі ляснога фонду, 55671 належыць сельгаспрадпрыемствам. У іх ліку 22689 га ворных і 26462 лугавых зямель. Плошча горада — 2281 гектар. Рабочыя пасёлкі Ялізава і Татарка займаюць 364 і 250 га адпаведна, а 153 сельскія населеныя пункты — 6200.

Раённай энергаінспекцыяй Бабруйскага філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” за 9 месяцаў праведзена 415 праверак бытавых абанентаў, па выніках якіх выдадзена 369 прадпісанняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута  6 грамадзян.

У рэдакцыі раённай газеты зарэгістраваны 3-тысячны сябар у сацыяльнай сетцы “Одноклассники”. Iм стала асіпаўчанка Iрына Старавойтава.

Пратасевіцкім сельвыканкамам былі арганізаваны святы вёсак Забалацце і Дражня. Але за святамі не забываюць і пра будзённыя справы. Зараз у рамках акцыі “За бяспеку — разам” праводзіцца абследаванне месцаў пражывання мнагадзетных сем’яў, інвалідаў, адзіно-кіх пенсіянераў і іншых катэгорый насельніцтва. На грамадзянскіх могілках падрыхтавана 4 пляцоўкі для ўстаноўкі кантэйнераў пад цвёрдыя камунальныя адходы. Там жа адрамантавана 250 пагонных метраў плоту. Спілавана больш за сотню аварыйных дрэў. Пакуль стаяць цёплыя дні, плануецца пасадка паўсотні саджанцаў дрэў у парку і каля школы.

У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне паведамілі, што за 9 месяцаў ад фізічных асоб паступіла 18906 рублёў арэнднай платы за зямлю, зямельнага падатку — 65826, падатку на нерухомасць — 176282 рублі.

Басейн “Дэльфін” прапануе паслугі насельніцтву ў прамежкі часу 6.00-8.00, 13.00-14.00, 17.00-23.00. Выхадны дзень — панядзелак. Саўну жанчыны могуць наведаць па аўторках, чацвяргах, суботах, а прадстаўнікоў моцнага полу там чакаюць у сераду, пятніцу і нядзелю. Кошт аднаго наведвання басейна — 3 рублі 80 капеек, сауны — 3 руб. 85 кап., сумесная паслуга — 4 руб. 50 кап. Абанемент можна набыць за 30 руб. 40 кап.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость