Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У рэспубліканскім педагагічным савеце, які прайшоў 23-24 жніўня ў сталіцы краіны, прымалі ўдзел і 5 педагогаў з Асіповіччыны — разам з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталляй Шаўчэнка.

532 сям’і, з якіх 522 шматдзетныя, 10 прыёмных і апякунскіх, атрымалі адзінаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года. Як паведамілі ў райцэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, выплаты працягваюца, а іх агульны памер ужо складае больш за 62 тысячы рублёў. Дарэчы, сем’і, якія сталі шматдзетнымі ці яшчэ стануць такімі ў жніўні, таксама змогуць атрымаць дапамогу на падрыхтоўку школьнікаў.

Новую прапіску з 1 верасня атрымае ўстанова адукацыі “Асіповіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. ЦКРНіР размесціцца ў адным будынку са спецшколай-інтэрнатам (вул. Сташкевіча, 33а), дзе з новага навучальнага года і чакае сваіх выхаванцаў.

5,5 тоны квасу зварылі ў сезоне працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Выпуск гэтага смачнага і карыснага для здароўя напою працягваецца.

Вывучэнне асаблівасцей, рэканструкцыя нізкапрадукцыйных фітацэнозаў дуба чарэшчатага ва ўмовах паўднёвых раёнаў краіны зараз на парадку дня ў супрацоўнікаў Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Iнстытута лесу НАН Беларусі. Даследаванні праводзяцца ў Петрыкаўскім, Мазырскім і Лунінецкім раёнах.

У Дрычынскім сельсавеце актыўным быў летні перыяд. Прайшло свята вёсак у Вялікім Бару і Крамку. Зараз вядзецца рамонт металічных агароджаў помнікаў у Дрычыне і Вялікім Бару. Сумесна з ААТ “Заходні-Агра” аказана дапамога насельніцтву ва ўборцы ўраджаю: абмалочана ўжо 90 участкаў са збожжам агульнай плошчай 20 гектараў.

Каля 2 тысяч зваротаў з хворымі дамашнімі жывёламі да спецыялістаў райветстанцыі адбылося з пачатку года. Нагоды самыя розныя: мочакаменная хвароба, вірусныя захворванні, стэрылізацыя, траўмы і г.д.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем