Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Райэнергаінспекцыяй Бабруйскага філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” з пачатку года дапушчана ў эксплуатацыю 44 новыя домаўладанні, праведзена 868 прафілактычных гутарак з насельніцтвам па бяспечнай эксплуатацыі энергасетак і распаўсюджана 1305 памятак. Па выніках праверкі 271 жылога домаўладання выдадзена 238 прадпісанняў на ліквідацыю заўваг па тэхнічным стане і пажарнай бяспецы.

У Ясенскім сельсавеце, дзе зараз пражывае 800 чалавек, у ліку якіх 103 пенсіянеры і 70 непаўналетніх, за студзень-чэрвень выдадзена 166 даведак, з іх 136 — аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 12 — займаемым жылым памяшканні, 13 — рэгістрацыі па месцы жыхарства, 11 — аб праве рэалізацыі прадукцыі, вырабленай у асабістай падсобнай гаспадарцы; 4 жыхары атрымалі і 11 абмянялі пашпарты. Складзена 10 актаў аб смерці і 1 — аб устанаўленнi бацькоўства. У сельсавеце з’явілася новая сям’я і нарадзіліся 4 дзіцяці.

13 саветамі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку за паўгоддзе праведзена 108 пасяджэнняў. З 848 грамадзян, разгледжаных на пасяджэннях, 74 аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні, 50 накіравана для лячэння ў нарколага-псіхіятра, 16 — у лячэбна-працоўны прафілакторый. Усяго за гэты час у ЛПП дастаўлена 38 чалавек, у тым ліку 26 сямейных скандалістаў.

У аварыйную службу Асіповіцкага раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз” з пачатку года паступіла 94 аварыйныя заяўкі і 791 — на рамонт газавага абсталявання. У службу “Адно акно”, якая дзейнічае па заяўным прынцыпе, па пытаннях мантажу і перамантажу абсталявання звярнулася 1087 землякоў.

У КДУП “Адзіны разліковы цэнтр” паведамілі, што на пачатак ліпеня 68 землякоў з сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва атрымліваюць безнаяўныя субсідыі на аплату паслуг ЖКГ.

У сералагічнай лабараторыі райпаліклінікі метадамі мікрарэакцыі прэцыпітацыі і імунаферментнага аналізу праведзена 10150 абследаванняў жыхароў раёна на венерычныя захворванні: 7305 на сіфіліс і 2845 на ганарэю.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем