Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” за мінулыя выхадныя, якія супалі са святочнымі днямі, рэалізаваў 105 тысяч адзінак прадукцыі з віншавальнымі наклейкамі “З Днём нараджэння, родны горад!”

Асіповіцкім кансервавым заводам за чэрвень выпушчана 5258 трохлітровых слоікаў агуркоў марынаваных, а соку таматнага закрыта 290 слоікаў такой жа ёмістасці. Соусу “Мінскага” прыгатавана 1950, “Мінскага дамашняга” — 1960 паўлітровых слоікаў. Выраблена таксама 940 слоікаў апельсінавага нектару і 879 — мультыфруктовага. Паклапаціліся і аб аматарах салодкага: прыгатавана 854 паўлітровыя слоікі яблычнага павідла і 5300 — працёртых з цукрам клубніц.

На тэрыторыі Дрычынскага сельсавета за 5 месяцаў знесена 57 метраў адслужыўшага свой век плоту, адрамантавана 37. Выпілена 26 аварыйных дрэў, пасаджана 28. Ліквідавана безгаспадарная пабудова. Выдадзена 10 прадпісанняў, ліквідавана 45 несанкцыянаваных звалак агульным аб’ёмам          130 кубаметраў.

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведаміў, што да медыкаў сёлета звярнуліся 54 жыхары, якія пацярпелі ад укусаў кляшчоў. Бліжэйшы пункт даследавання павукападобнага, які прысмактаўся да скуры, знахо-дзіцца ў Бабруйску  (вул. Мінская, 100). Тэлефон для даведак 8 (0225) 71-59-66.

Рыбгасам “Свіслач” за паўгода рэалізавана 146,4 тоны карпа, таўсталобіка і іншай азёрна-рачной рыбы.

Раённы вузел паштовай сувязI падвёў вынікі падпіскі. Найбольш чытаемай па-ранейшаму застаецца “раёнка”: у трэцім квартале — 4942 экзэмпляры, прычым 4547 газет прыйдзе да індывідуальных атрымальнікаў. “СБ” трапіць у 1607 адрасоў, з іх 1197 — да насельніцтва. З абласных выданняў лідзіруе газета “Магілёўскія ведамасці”: з 311 яе атрымальнікаў 88 — індывідуальныя. Агульны падпіс-ны тыраж склаў 21729 экзэмпляраў.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем