Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Аказанне матэрыяльнай дапамогі — чарговы крок па падтрымцы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аднаразовую матэрыяльную дапамогу на суму каля 1,3 млрд. рублёў атрымалі ў раёне 270 ветэранаў, членаў сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых у час вайны, інваліды з дзяцінства ў выніку раненняў, звязаных з баявымі дзеяннямі, іх наступствамі, былым вязням.

У паляўнічай сядзібе «Сезон палявання», размешчанай на маляўнічым беразе Свіслачы, штомесяц спыняецца каля 30 аматараў аграэкатурызму — як жыхароў Асіповіччыны, так і гасцей са сталіцы і Расіі. Да паслуг пастаяльцаў сапраўдная руская лазня, да стала – прадукты з падсобнай гаспадаркі, у якой ёсць авечкі, свінні, козы, трусы, куры, індычкі, а для жадаючых арганізуецца яшчэ паляванне і рыбалка.

Раённая ветэрынарная станцыя ў маі аказала дапамогу 200 хворым жывёлам. Штомесяц тут праходзяць вакцынацыю ад розных захворванняў ад 30 да 70 хатніх гадаванцаў, сярод якіх усё часцей можна сустрэць экзатычных чарапах, тушканчыкаў і тхароў. Візіт да “жывёльнага доктара” — ад 8 да 100 тысяч рублёў.

У Свіслацкім сельсавеце вядзецца актыўная работа па замене і рамонце агароджы: у Красным – 300, у Чуччы – каля 100 метраў, а на вуліцы Кліменкі ў аг. Свіслач драўляныя платы ўжо заменены бетонна-шчытавымі. У мемарыяльным комплексе старыя памятныя пліты хутка будуць заменены на новыя — са штучнага мармуру.

Жыхары  Каменіч і Краснага да высакахуткаснага інтэрнэту byfly і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA змогуць падключыцца ў ліпені – ужо завершана пракладка аптавалаконных ліній і пачаты мантаж абсталявання.

Па выніках штогадовага фотаконкурсуЗямля пад белымі крыламі» ў намінацыі «Раслінны і жывёльны свет” пераможцам стаў Дзмітрый Саўрыцкі, 2 месца падзялілі Андрэй Чыжык і Анастасія Міхадзюк, 3-е – Таццяна Цюлькова і Надзея Цімохіна. Лепшай у намінацыі «Пейзаж» названа Алена Ерашэвіч, другім – Яўген Чыжык, а «бронза» дасталася Ніне Царык і Таццяне Цюльковай. Дыпломам узнагароджаны і Дзяніс Ерашэвіч – самы юны ўдзельнік конкурсу.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем