Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

РАНС нагадвае:  выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. У леташнім вяснова-летнім сезоне, які запомніўся вільготным надвор’ем, падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях 11 разоў выязджалі на ліквідацыю загаранняў травы і смецця, у засушлівым пазамінулым — 191.

Каля трох дзясяткаў клумб  упрыгожаць райцэнтр у хуткім часе. Работу па іх стварэнні працаўнікі УКП ЖКГ ужо распачалі. Самыя вялікія па плошчы “кветкавыя астраўкі” будуць зроблены на скрыжаванні вуліц Сумчанкі і 60 год Кастрычніка і ў гарадскім парку. Першымі сваё месцы на клумбах зоймуць цюльпаны.

Як паведамілі ў АУКВП «Капітальнае будаўніцтва», на сеткі інжынерна-тэхнічнага забеспячэння сёлета выдзелена 201 тыс. руб. субвенцый і 204 тыс. са сродкаў абласнога бюджэту, на будаўніцтва тэрапеўтычнага комплексу — 1 млн з рэспубліканскага і 300 тыс. з абласнога бюджэтаў, на работы па ўзвядзенні першага пускавога комплексу ФАК па вул. Юбілейнай асігнавана 880 тыс. рублёў.

Колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці за студзень-сакавік у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года вырасла з 4 да 9, цяжкія траўмы атрымалі 3 (1) чалавекі. Дзвюма мабільнымі групамі, у складзе якіх прадстаўнікі райвыканкама, Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, тэхна- і энерганагляду, райЦГЭ, МНС і пракуратуры, наведана 37 аб’ектаў і выяўлена 316 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем