Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

8790 цялушак і бычкоў плануецца атрымаць сёлета ў гаспадарках раёна. За студзень-сакавік на асіповіцкіх фермах з’явілася 2692 цяляці.

87,6 тоны малака здадзена на перапрацоўку за I квартал жыхарамі раёна, якія маюць кароў на ўласным падворку.

Больш зручна стала дабірацца землякам да абласнога цэнтра: з гэтага тыдня туды па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах ходзіць маршрутнае таксі аўтапарка № 19. Кошт праезду ў адзін бок — 8 рублёў.

18 тысяч трохлітровых слоікаў бярозавіку сышло бягучым сезонам з канвеера ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”. Пераважную большасць складае сок з цукрам. Ёсць і купажыраваныя — з апельсінам і з лімонам.

Каманда вучняў СШ № 4 стала пераможцай раённага конкурсу юных інспектараў руху, які адбыўся на канікулах. Другое месца ў рабят з СШ №2, трэцяе — у вяззеўскіх школьнікаў. Уладальнікі Дыплома I ступені будуць удзельнічаць 11 красавіка ў занальных спаборніцтвах у Бабруйску.

За студзень-сакавік Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” выпушчана 9500 тон мукамольнай прадукцыі — 113% да аналагічнага леташняга паказчыка — і 6000 тон круп (128%). У тым ліку 3300 тон — 186% да I квартала 2016 года — гэта ячка і пярлоўка.

Новая сувенірная прадукцыя з’явілася нядаўна ў кіёсках Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук”. Гэта кружкі з ялізаўскімі краявідамі, магніты з выявамі пасёлка шкларобаў і Прошчы.

Тыдзень лесу. У рамках акцыі “Тыдзень лесу”, якая прайшла ўжо ў дзясяты раз, работнікі Камітэта дзяржкантролю вобласці высаджвалі дрэвы ў Магілёўскім лясніцтве. У агульным — амаль 4 тысячы сеянцаў сасны і елкі на плошчы больш за адзін гектар.

Для Ясенскага сельвыканкама сакавік прайшоў пад знакам добраўпарадкавання. Накіравана 40 прадпісанняў, з іх 17 — юрыдычным асобам і 23 — уладальнікам прыватных домаўладанняў. Ліквідавана 9 несанкцыянаваных сметнікаў, знесена 120 м сапсаванага паркана, 2 спарахнелыя дамы, спілена 5 аварыйных дрэў. Наведзены парадак на 2 могілках, вядуцца работы па прыбіранні 17 воінскіх пахаванняў.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость