Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раённым Цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва праходзіць выстава народнай творчасці, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі “Беларусь майстравая”. З 3 красавіка — выстава работ удзельнікаў студыі лозапляцення “Чароўная лаза”.

Тыдзень лесу пройдзе ў раёне з 1 па 8 красавіка. Яго мэта — прапаганда паважлівых адносін да лесу, прыцягненне ўвагі грамадскасці да гэтай праблемы.

На вызначаных участках работнікі лясгаса разам з моладдзю і ветэранамі будуць займацца пасадкай дрэў, уборкай і добраўпарадкаваннем лясных угоддзяў. Дапамогуць нашы работнікі “зялёнай гаспадаркі” і суседзям з Чэрвеньшчыны, якая летась пацярпела ад стыхіі.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі — зараз асноўнае пытанне ў сельсаветах раёна. Напрыклад, у Градзянскім спілена ўжо 25 аварыйных дрэў на могілках у Лазовым, Градзянцы, Каменічах і Яноўцы. Знесена 150 метраў старой агароджы, яшчэ 300 — плануецца.

ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” за студзень-люты падчысцілі амаль 9 кіламетраў каналаў ад заглейвання, больш за 3 км — драўняна-хмызняковай расліннасці, ліквідавалі 9,4 тысячы кубаметраў валоў драўняна-хмызняковай расліннасці.

Як паведамілі ў раённым Савеце ветэранаў, на Асіповіччыне пражывае 22 удзельнікі і 8 інвалідаў вайны, 17 чалавек, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай, 21 былы паўналетні і 88 непаўналетніх вязняў канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем