Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Акцыяй па бясплатным кансультаванні, якую натарыяльная кантора правяла ў Дзень Канстытуцыі, скарысталася 7 землякоў. Асноўныя пытанні, па якіх жыхары раёна звярталіся да натарыусаў, — адчужэнне нерухомай маёмасці, афармленне спадчынных праваадносін.

Нарыхтоўку бярозавіку распачаў Асіповіцкі доследны лясгас. Сёлета запланавана сабраць 1000 тон бярозавага соку. Яго збор пераважна ажыццяўляецца на тэрыторыях Цэнтральнага, Асіповіцкага, Каранскага, Дараганаўскага і Брыцалавіцкага лясніцтваў. Асноўныя партнёры, якім рэалізуецца гэты карысны прадукт, — ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напояў”, СТАА “Аазіс груп” у Бабруйску, унітарнае прад-прыемства “Уланпак” са Смалявіч, таксама пера-працоўшчыкі плодаагародніннай прадукцыі ў Старых Дарогах і Кіраў-ску. 200 тон бярозавіку плануецца адправіць на экспарт у Літву.

У лютым працаўнікамі АЗАА выпушчана таварнай прадукцыі ў супастаўных цэнах на 3343284 рублі. Тэмп росту да адпаведнага леташняга перыяду — 120%.

Сезон палявання на гусей і качараў распачаўся ў Беларусі з мінулай суботы. У спісе дазволеных да здабычы птушак — гусь белалобая, гусь шэрая, казарка канадская, а таксама самцы крыжанкі, чэрнеці чырвонагаловай і хахлатай, чырка-траскунка і чырка-свістунка. Паляваць на іх можна з засады і толькі са скрадка.

“Веснавыя ўсмешкі” — так называлася святочная праграма, якая прайшла ў рамках праекта “Залаты ўзрост”, які рэалізоўвае пярвічная арганізацыя ветэранаў ЦРБ пры фінансавай падтрымцы фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”. Калектыў МПЦ “Равеснік” падрыхтаваў гульні, творчыя заданні, віншаванні, а канцэрт арганізавалі самі ветэраны.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем