Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Прыз глядацкіх сімпатый абласнога этапу конкурсу “Новыя імёны Беларусі” сярод работнікаў лесу і прыродакарыстання атрымаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце нашага лясгаса Аркадзій Новікаў за выкананне танца “Матроскі яблычак”.

Салістка ўзорнага ансамбля народнай песні “Журавінка” АРЦТДіМ Дар’я Моцевіч (кіраўнік Таццяна Салімон) стала пераможцай у абласным конкурсе “Здравствуй, мир”. А выхаванка гуртка “Юны мастак” Паліна Гасціла (педагог Тамара Веправа) узнялася на трэцюю прыступку падчас абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “Тэхнаінтэлект”.

Свіслацкім сельсаветам на добраўпарадкаванне тэрыторыі летась выдаткавана 25184 рублі. У населеных пунктах было знесена 2 безгаспадарныя дамы. У студзені пайшоў пад знос адзін закінуты будынак, зараз афармляюцца дакументы на прызнанне безгаспадарнымі яшчэ пяці хат.

ДРБУ № 199 з пачатку года на ямачны рамонт асфальта ў межах раёна зрасходавала 263 “кубы” аргана-мінеральнай сумесі. Актыўна вяліся работы на аўтадарозе Градзянка-Лапічы. Амаль у тры разы больш спатрэбілася гравію, каб падсыпаць дарогу Асіповічы-Верайцы. У бліжэйшых планах — рамонтнае прафіліраванне 213 кіламетраў гравійкі.

На чыгуначнай станцыі Асіповічы-2 за студзень-люты рэалізавана 1850 квіткоў, адгружана 370 вагонаў з лесам.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем