Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

З 14 па 23 лютага ў раёне — дэкада пажарнай бяспекі.

У Доме культуры чыгуначнікаў 22 чысла ў 16.30 — адборачны тур конкурсу прыгажосці “Мисс Могилевское отделение-2017”. За права прадстаўляць Асіповіцкі чыгуначны вузел на аддзяленчым этапе пазмагаюцца 5 прыгажунь з розных структурных падраздзяленняў. Дзяўчаты прадэманструюць на сцэне свае творчыя таленты і, безумоўна, шчырую любоў да чыгункі.

Раённай энергаінспекцыяй філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” летась у эксплуатацыю дапушчана 137 новых дома-ўладанняў, праведзена 1759 прафілактычных гутарак з насельніцтвам па бяспечнай эксплуатацыі энергасетак і распаўсюджана 2643 памяткі. Па выніках праверкі 627 жылых пабудоў выдадзена 521 прадпісанне на ліквідацыю заўваг па тэхнічным стане і пажарнай бяспецы.

Кіраўнік фотаклуба “Раніца” РЦКіА Алена Ерашэвіч першай з жыхароў Асіповіччыны стала членам Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, мэта якога — садзейнічаць развіццю мастацтва фатаграфіі ў краіне.

На ўлік па цяжарнасці ў гінекалагічнае аддзяленне райпаліклінікі ў 2016 годзе сталі 564 жанчыны, з якіх 5 — непаўналетнія; 514 ужо нарадзілі маленькіх асіпаўчан. Зараз урачы аддзялення назіраюць за цяжарнасцю 287 будучых матуль.

Раённы вузел паштовай сувязі за год даставіў землякам 31479 пасылак, 21276 міжнародных дробных пакетаў і 515230 пісьмовых карэспандэнцый. Зваротны адрас больш паловы колькасці двух апошніх відаў адпраўленняў — Кітай.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем