Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Беларуская каманда “МАЗ-СПОРТ-авто” сёлета на самым прэстыжным ралі-рэйдзе “Дакар-2017” заняла 6-е месца — лепшы вынік нашых гоншчыкаў. Прыемна, што шэраг камплектуючых для аўтамабіляў — абцякальнікі, шумаізаляцыя, панэль прыбораў і іншае — зроблены асіповіцкімі аўтаагрэгатчыкамі.

95 фітасанітарных сертыфікатаў на вываз падкаранціннай прадукцыі выдадзена ў студзені раённай дзяржінспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. За 2016 год установай выпісана 1286 такіх дакументаў.

Басейн “Дэльфін” летась аказаў паслуг насельніцтву прыблізна на 15% болей, чым у 2015 годзе. Асноўныя наведвальнікі — работнікі 32 арганізацый, якія заключылі з аздараўленчай установай адпаведныя дамовы. Асаблівую папулярнасць плаванне мае ў супрацоўнікаў ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ”, ЗАТ “Асіповічыгазбуд”, міні-ЦЭЦ, УМГ.

Стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў сярод педагогаў па выніках 2016 года стала настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі Таццяна Амбрушкевіч.

Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базай Iнстытута лесу НАН Беларусі летась зроблены пасадкі дрэў на плошчы ў 31,8 гектара. З іх цвёрдаліставыя пароды занялі 11,8 га, селекцыйным пасадачным матэрыялам засаджана 12,9 га. Хоць гэта і не асноўны від дзейнасці, за мінулы год установай нарыхтавана 33,7 тысячы кубаметраў драўніны (108,7% да задання), у тым ліку 12 тысяч — дроў. Прадукцыя рэалізуецца не толькі на ўнутраным рынку, прадпрыемства мае дзелавых партнёраў і за мяжою — у Польшчы, Латвіі, Венгрыі.

Дэлегацыя педагогаў з Веткі, што на Гомельшчыне, наведала ўчора гарадскую СШ № 3. Абмен вопытам быў арганізаваны ў рамках дзейнасці асацыяцыі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”, у якую ўзгаданая школа і ўваходзіць. Асноўнай тэмай для абмеркавання стала падрыхтоўка вучняў да прадметных алімпіяд.

73-4-61 — новы нумар тэлефона-факса дзяржустановы “Асіповіцкі раённы архіў”.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость