Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па дадзеных адзінага разліковага цэнтра, на пачатак года налічваецца 1366 асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю насельніцтва за водакарыстанне і водаадвядзенне на суму 15625,9 руб. За паслугі, якія прадастаўляе УКП ЖКГ, запазычанасць складае 134879,3 руб. па 1649 асабовых рахунках.

На рэспубліканскай выставе “Калядныя ўзоры” былі прадстаўлены і работы дырэктара райцэнтра рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Валянціны Прасаловіч. На суд гледачоў асіпаўчанка прадставіла аўтарскія лялькі ў нацыянальным строі. Яе работы названы ў ліку лепшых.

Ялізаўскі сельсавет удзячны ДЭУ-73 за ўзаемадзеянне і падтрымку. З дапамогай гэтай арганізацыі была ўстаноўлена агароджа ў раёне газаправода, расчышчаліся вуліцы ў час снегападаў і пад’язныя пуці да школы. Жыхарам пасёлка, як і многім землякам з іншых мясцін, нядрэнна было б узяць прыклад з рабочых дарожнай арганізацыі, якія на добраахвотных пачатках уручную чысцілі сцежкі і тратуары для камфорту ялізаўчан.

У ЦРБ паведамілі, што грып у раён пакуль не прыйшоў — фіксуюцца толькі выпадкі ВРВI. Спецыялісты папярэджваюць, што ў выпадку недамагання не варта адразу хапацца за антыбіётыкі і процігрыпозныя прэпараты, трэба звярнуцца да ўрача.

Філіял ААТ “Магілёўсаюздрук” ужо пачаў падрыхтоўку да Дня святога Валянціна. Кіёскі прапаноўваюць паштоўкі, сувеніры, у шырокім асартыменце прадстаўлена парфумерна-касметычная прадукцыя і біжутэрыя. Тут можна набыць скураныя галантарэйныя вырабы ручной работы, якія прыйдуцца даспадобы закаханым.

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па 5 лютага праходзіць выстава “Свет экзатычных насякомых”. А па 2 лютага тут жа можна пазнаёміцца з фларыстычнымі кампазіцыямі Рыты Смірновай.

Камбінат бытавога абслугоўвання летась атрымаў 165,96 тыс. рублёў за паслугі цырульняў (стрыжкі, укладкі, меліраванне, манікюр, педыкюр, касметычныя паслугі і інш.).

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем