Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раённую бальніцу ў сувязі са сцюдзёным надвор’ем з абмаражэннямі звярнулася 2 чалавекі, якія шпіталізаваны. 14 асіпаўчан атрымалі траўмы ад падзенняў у час галалёду. Iм аказана медыцынская дапамога ў амбулаторных умовах.

Раён электрасетак, нягледзячы на капрызы надвор’я, працуе ў звычайным рэжыме. Аварыйных адключэнняў не адбывалася. Паступалі разавыя заяўкі ад насельніцтва, па якіх аператыўна выязджала брыгада.

Спецыялістамі юрыдычнай кансультацыі за мінулы год было дадзена 570 вусных кансультацый, а таксама складзена больш за 300 дакументаў прававога характару.

На тэрыторыі Вяззеўскага сельсавета аглядавая камісія з мэтай абследавання пячнога абсталявання наведала 17 мнагадзетных сямей і дамоў, дзе пражываюць інваліды. У час снегападаў да расчысткі вуліц і дарог тут далучаліся работнікі рыбгаса і ААТ «Авангард-Ніва».

Паслугамі 31 бібліятэкі раёна, у тым ліку 22 вясковых, карыстаецца 25,8 тысячы чытачоў, з іх больш за 9 тысяч — дзеці. У бібліятэчных установах працуе 37 клубаў па інтарэсах. Бібліобус абслугоўвае 14 маланаселеных пунктаў, у якіх налічваецца 227 чытачоў. Насельніцтву прадастаўляецца 57 відаў платных паслуг, даход ад якіх летась склаў 6,9 тыс. рублёў.

РЦСАН праведзена абследаванне жылля 845 адзінокіх грамадзян, пражываючых на тэрыторыі раёна.

Загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ўстановы Таццяна Ерко ўзнагароджана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость