Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

66-0-97 — па гэтым тэлефонным нумары можна звярнуцца да Алены Сцяпанавай, памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.В. Багдановіча.

Каля 940 ялінак і сасонак прададзена на навагодніх кірмашах ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”. Выручка ад рэалізацыі склала амаль 5880 рублёў.

3 тысячы тортаў розных найменняў было выраблена ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да навагодніх свят. Асабліва вялікім попытам карысталіся “Да свята”, “Iмператрыца”, “Млечны шлях”, “Казка”.

Тэхнічную бібліятэку станцыі Асіповічы, кніжны фонд якой складае звыш 12 тысяч экзэмпляраў, за год наведала больш за 1000 чалавек — чыгуначнікі, студэнты ВНУ, аматары тэхнічнай літаратуры. Увагу наведвальнікаў прыцягваюць і спецыялізаваныя часопісы “Iнжынер”, “Вынаходнік і рацыяналізатар”, “Чыгуначны транспарт”, “Лакаматыў”, “Вагоны і вагонная гаспадарка”, “Аўтаматыка, сувязь, інфарматыка” і інш.

Ліпенскі сельсавет вялікую ўвагу надае пытанням развіцця сацыяльнай і культурнай сферы на сяле, і супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі і мясцовымі Дамамі культуры прыносіць плён. Падчас навагодніх свят Ліпенскі і Вязаўніцкі СДК наведала больш за сотню вяскоўцаў і тых, хто прыехаў сюды да родзічаў. Школьнікі пабылі ў адзінокіх пенсіянераў, павіншавалі іх са святамі.

1164470 — такая агульная колькасць білетаў, прададзеных праз білетныя касы вакзала ст. Асіповічы ў 2016 годзе. Найбольшая колькасць прыпадае на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа — 1039846, на міжрэгіянальныя “бізнес-класа” і “эканом-класа” — 123119.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла забаўляльна-гульнёвая праграма “Усё пра свята: ад салюта да салата”, удзел у якой прынялі ветэраны працы горада. Пажылыя людзі спаборнічалі ў розных конкурсах, спявалі песні і танчылі, успаміналі імгненні свайго дзяцінства, звязаныя са святкаваннем Новага года.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем