Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

31 мая — апошні дзень праваднога радыёвяшчання ў нашым раёне. Райвузлом электрасувязі насельніцтву рэалізавана ўжо каля 400 УКХ-прыёмнікаў, і попыт на іх устойліва трымаецца. Дарэчы, набыць патрэбнае “радыё” можна і ў гандлёвай сетцы.

Новы фільм аб Асіповіччыне ствараецца ў гэтыя дні тэлерадыёкампаніяй “Магілёў”. Ужо адзняты матэрыял у горадзе і раёне, ідзе мантаж стужкі. Яе працягласць — 25 хвілін.

Больш за два дзясяткі працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў будуць удзельнічаць у летняй спартакіядзе, якая пройдзе напрыканцы чэрвеня ў Касцюковічах. Найбольш актыўная гаспадарка — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, адкуль у спартыўную зборную запісалася 7 чалавек.

Чарговы поспех прынёс бягучы месяц школе танца Дзіяны Шатанавай: на Міжнародным фестывалі па танцавальным шоу “Мегаданс 2014” “Дамскі капрыз” адзначаны двума Дыпломамі I ступені, трэцяе месца заняла і малодшая група.

Найбольш папулярны ўклад сярод асіповіцкіх кліентаў ААТ   “Белаграпрамбанк” — “Старт”: 35% гадавых у беларускіх рублях і 4,5 — у доларах ЗША і еўра. Апошнім часам землякі больш увагі сталі надаваць і манетам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, кошт якіх мае шырокі дыяпазон — ад некалькіх тысяч да дзясятка мільёнаў рублёў.

10 адзінаццацікласнікаў са школ горада і раёна — 2 юнакі і 8 дзяўчынак — маюць шанс сёлета стаць медалістамі пасля паспяховай здачы выпускных экзаменаў. Няхай фартуна суправаджае і на завяршальным этапе!

Майстар-клас па распілоўцы дрэў бензапілою “Stihl 460” паказаў у час правядзення 15-й міжнароднай спецыялізаванай выставы “Лесдревтех” у сталіцы вальшчык лесу з Дараганаўскага лясніцтва Дзмітрый Караткевіч.

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні на II паўгоддзе. Рэспубліканскія газеты і часопісы можна  выпісваць да 25 чэрвеня, друкаваную прапанову расійскіх СМI — да 20. Ну а перш-наперш варта набыць абанемент  на “раёнку”!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость