Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

4,5 ТЫСЯЧЫ ТОРТАЎ 30 НАЙМЕННЯЎ выпусціла да навагодняга свята РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”. Каля 1000 штук такіх прысмакаў плануецца паставіць у гандлёвыя кропкі і да Каляд.

У АСНОЎНЫЯ ПЛАНЫ НА 2014 ГОД вытворчага цэха “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” ўваходзіць набыццё дадатковага славацкага абсталявання для павелічэння магутнасці ўчастка па вытворчасці сухога абястлушчанага малака. Гэта дазволіць атрымліваць да 50 тон названага прадукту ў суткі.

270 НОВЫХ ЭКСПАНАТАЎ з’явілася летась у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Усяго ж фонд установы налічвае іх больш за 6 тысяч. У асноўным навінкі набываліся альбо былі падараваны для залы “Этнаграфія і быт. Вяселле”. Сярод здабыткаў, дарэчы, нямала рарытэтных рэчаў.

НОВАЯ ПАСЛУГА: насельніцтва хутка зможа рабіць аплату за дровы і брыкет праз аддзяленні паштовай сувязі. Вяскоўцу, каб атрымаць паліва, трэба проста патэлефанаваць у Асіповіцкі райпалівазбыт, атрымаць адтуль паведамленне, указаную суму заплаціць на пошце і чакаць дастаўкі заказу.

“СНЯГУРАЧКА” ДАР’Я вагою 3 кілаграмы 700 грамаў і ростам 55 сантыметраў нарадзілася ў навагоднюю ноч у акушэрска-гінекалагічным аддзяленні асіповіцкай райбальніцы. Дзве дзяўчынкі з’явіліся на свет тут 2 студзеня. Абавязкова чакаем і хлопчыкаў!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем