Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

АПТЫМІЗАЦЫЯ, праведзеная сёлета ва ўстановах культуры раёна, дапамагла сэканоміць 468 млн. руб.

АСІПОВІЦКІ ЛЯСГАС днямі ўвёў у эксплуатацыю ў Вяззеўскім лясніцтве Дом паляўнічага. Гэта ўжо другое збудаванне падобнага роду — першае знаходзіцца ў Малой Гарожы.

487 РОЗНЫХ РАСІЙСКІХ I ЎКРАІНСКІХ выданняў будуць атрымліваць у новым годзе падпісчыкі раёна.

КАЛЯ 6 ТЫСЯЧ 3-ЛІТРОВЫХ СЛОІКАЎ агуркоў марынаваных, згодна з выйграным тэндарам, нядаўна паставіў наш кансервавы завод 5 ваенным часцям Дзяржаўнага пагранічнага камітэта краіны.

БЛАКІТНАЕ ПАЛІВА  з’явілася сёлета ў дамах жыхароў горада, якія пражываюць на вуліцах Янкі Купалы, Рабоча-Сялянскай, Карла Маркса. Прыйшло яно і да некаторых сяльчан Вяззя, Жорнаўкі і Ліпеня. Усяго з гэтай мэтай было пракла-дзена каля 7 кіламетраў газаправода.

ЗВАННЕ “УЗОРНАЯ” атрымала днямі дзіцячая студыя па ткацтве “Чароўныя ўзоры” (кіраўнік Аляксандра Рыбак) райцэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

СТАТУС ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ атрымаюць з пачатку новага года раённыя цэнтралізаваныя клубная сістэма і бібліятэчная сетка.

УДЗЕЛ У 11 ПЕРАДНАВАГОДНІХ КІРМАШАХ, якія праходзяць зараз у розных месцах краіны, ужо прынёс рыбгасу “Свіслач” каля 110 млн. рублёў прыбытку. Такім чынам спажыўцам было рэалізавана каля 5 тон рыбы. У асноўным гэта карп, амур, таўсталобік. Наперадзе — некалькі паездак у сталіцу, дзе таксама чакаюць асіповіцкую прадукцыю.

БОЛЬШ ЗА 5 МІЛЁНАЎ рублёў зарабіў камбінат грамадскага харчавання на гарадскім кірмашы 24 снежня. Шырокі асартымент прадукцыі будзе прадстаўлены і 30 снежня. На прадпрыемстве ўпэўнены: торты і пірожныя з навагоднім дызайнам, фаршыраваная рыба і птушка, іншыя кулінарныя вырабы абавязкова знойдуць свайго пакупніка.

НА ДЭКАРЫРАВАННЕ ВУЛІЦ, устаноўку і ўпрыгожванне ёлак мясцовымі камунальнікамі было затрачана каля 60 млн. рублёў. З надыходзячым усіх святам!

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем