Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Акцыя РАНС “Бяспека — у кожны дом!” пройдзе на тэрыторыі раёна з 20 студзеня па 20 лютага з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх. Ратавальнікі-пажарныя нагадваюць: асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне і дзіцячае свавольства з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання.

Дзве сучасныя машыны хуткай дапамогі агульным коштам каля 145 тысяч рублёў атрымала нядаўна Асіповіцкая ЦРБ — такім чынам зараз своечасовую медыцынскую дапамогу насельніцтву нашага раёна забяспечвае ўжо  6 машын. Усяго ў мінулым годзе для райбальніц Магілёўшчыны закуплены 31 такі аўтамабіль.

У рэйтынгу пастаянных лясных гадавальнікаў за 2019 год на 19 месцы сярод 71 удзельніка знаходзіцца Асіповіцкі лясгас, які набраў 64 балы па найбольш значных паказчыках: вырошчванне і рэалізацыя пасадкавага матэрыялу, у тым ліку з палепшанага насення, колькасць відаў вырошчваемых асноўных лесаўтваральных парод і драўнінна-хмызняковых відаў і формаў, іншыя.

У рэспубліканскім конкурсе графічных работ сярод насельніцтва па праблеме ВІЧ-інфекцыі, які арганізаваны Міністэрствам аховы здароўя краіны, у намінацыі «Чалавек, які жыве з ВІЧ, — раўнапраўны грамадзянін. Талерантнасць — аснова гуманнай дзяржавы» Дыплом ІІ ступені атрымала педагог-арганізатар асіповіцкага каледжа Таццяна Сазановіч.

Конкурс на лепшую фота- і відэаработу «У аб’ектыве» праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў краіны з мэтай прыцягнення ўвагі да гісторыі і традыцый органаў унутраных спраў, фарміравання аб’ектыўнага ўспрымання грамадствам паўсядзённай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войскаў. Работы прымаюцца да 20 лютага. Поўная інфармацыя — на сайце mvd.gov.by.

З рэдакцыяй «АК» летась найбольш актыўна супрацоўнічалі пазаштатныя карэспандэнты Георгій Алейнікаў, Лёля Багдановіч, Анатоль Тамашэўскі, Таццяна Заваруева і Аксана Усеня.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем