Асіповічы. Коратка аб розным

Асіповічы. Коратка аб розным

Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінстваПокрова” сумесна з Бабруйскай і Быхаўскай епархіяй у рамках рэалізацыі дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі” з 7 па 19 студзеня правядзе прымеркаваную да свята Нараджэння Хрыстова акцыю “Тыдзень без абортаў”.

10 283 экзэмпляры новых кніг, газет і часопісаў паступіла за мінулы год у цэнтралізаваную бібліятэчную сетку раёна, з іх 1 684 — на беларускай мове.

1 116 ялінак рознай вышыні, 42 навагоднія букеты і 13 дрэўцаў у кадках рэалізавана ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” на навагодніх кірмашах. Выручка ад продажу рэалізаванай прадукцыі склала каля 8 500 рублёў.

У рамках акцыі “Нашы дзеці” напярэдадні Новага года асіпаўчанкі Дзіяна Чабатар, Юлія Петухова, Галіна Барадзіна, Паліна Шашок і Вольга Буцько, якія нарадзілі дзетак у новым акушэрска-гінекалагічным аддзяленні бальніцы, атрымалі падарункі (камплекты дзіцячай бялізны і адзення) ад райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

Першым сёлета ў раёне з’явіўся на свет у 15 гадзін 20 хвілін 1 студзеня хлопчык вагою 3 600 грамаў. А завяршыў год 31 снежня ў 23.45 таксама маленькі асілак — 4 100.

Экспазіцыя “Ваеннае снаражэнне”, экспанаты якой належаць мясцоваму краязнаўцу Аляксандру Аляксеенку, дзейнічае на пастаяннай аснове ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі Таццяна Амбрушкевіч стала пераможцай Міжнароднага конкурсу метадычных праектаў “Свет рускага слова”, арыентаванага на педработнікаў, якія выкладаюць рускую мову ў зарубежных адукацыйных арганізацыях і прымяняюць пры выкладанні прадмета сучасныя, у тым ліку аўтарскія, методыкі.

Конкурс агітацыйных плакатаў і фотаздымкаў “Усё пра прафілактыку грыпу”,  на які школьнікі вобласці прыслалі больш за 280 работ, прайшоў на Магілёўшчыне.

У намінацыі “Чаго баіцца грып?” сярод вучняў 5-8 класаў  ІІ месца заняла вучаніца Ялізаўскай СШ Ксенія Іўчык. У групе дзяцей той жа ўзроставай катэгорыі на другую прыступку ў намінацыі “А ты прышчапіўся супраць грыпу?” узняўся школьнік з Лапіч Дзмітрый Шайда.

Последние новости

Общество

Знакомьтесь: начальник Осиповичского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичские депутаты приняли участие в областной спартакиаде

29 июля 2025
Читать новость
Общество

90-летие отмечает сегодня осиповчанка Людмила Ивановна Якубович

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Морское братство нерушимо. В Осиповичах открыли памятный знак, посвященный военным морякам и морским пехотинцам всех поколений

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 29 июля для всех знаков зодиака

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем