Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

НА СЗАТ “ШКЛОЗАВОД “ЯЛІЗАВА” за суткі вырабляецца каля 285 тон прадукцыі — гэта прыкладна 700.000 слоікаў і 300.000 бутэлек рознай ёмістасці.

ПА IНФАРМАЦЫІ сектара па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю, прыватызацыі і прадпрымальніцтву райвыканкама, у бягучым годзе было зарэгістравана 209 індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольшая іх колькасць ажыццяўляе паслугі, звязаныя з рознічным гандлем (каля 30%) і будаўнічымі работамі (каля 20%). Таксама за гэты час тут аформілі права на дзейнасць 55 юрыдычных асоб недзяржаўнай формы маёмасці.

РАЙАРГАНІЗАЦЫЯ ГА “БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ I РЫБАЛОВАЎ” налічвае 698 членаў: 277 рыбакоў-аматараў і 421 паляўнічага-рыбака.

У ЦЭНТРЫ ФІЗПАДРЫХТОЎКІ рэгулярна праводзяць час 450 школьнікаў: 95 хлопчыкаў і дзяўчынак праходзяць першапачатковую падрыхтоўку, і 355 займаюцца спортам больш сур’ёзна ў вучэбна-трэніровачных групах. Таксама наведваюць цэнтр 22 дашкольнікі. Сярод дарослых папулярнасцю карыстаецца басейн: за дзень сюды прыходзіць плаваць каля сотні чалавек.

ФІЛІЯЛ КУП “МАГІЛЁЎАБЛДАРБУД” — “ДРБУ № 199” да зімы практычна гатовы: ужо закуплена 960 тон солі і прыгатавана звыш 4.000 тон пясчана-солевай сумесі. Усяго на прадпрыемстве плануецца назапасіць 5.000 тон ПСС і столькі ж пяску.

РАБОТНІКІ ДУКВП “РАЙСЭРВІС” за апошні час з тэрыторыі горада прыбралі звыш 150 кубаметраў апалага лісця.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем