Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзень адчыненых дзвярэй сёння праходзіць у інспекцыі МПЗ па Асіповіцкім раёне: землякі могуць звярнуцца па тлумачэнні пытанняў платы зямельнага падатку, падатку на нерухомасць і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі.

Вакцынацыю ад грыпу, па даных райЦГіЭ, ужо прайшло 6519 землякоў. За кошт рэспубліканскага бюджэту прышчапілася 3488 чалавек, у іх ліку 74% ад колькасці ўсіх медработнікаў, а ў калектыве райцэнтра гігіены прышчэпку атрымалі ўсе. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту абаронена ад грыпу 622 школьнікі і выхаванцы дзіцячых садкоў, 1370 дарослых. На платнай аснове зроблена 1039 прышчэпак. У прыватнасці, за кошт сродкаў завода аўтаагрэгатаў прышчэплена 100% яго работнікаў. Кампанія па вакцынацыі працягнецца па 1 снежня.

Рамонт аўтамабільнага пуцеправода, як паведамілі ў ДРБУ-199, падыходзіць да завяршэння. Мяркуецца, што работы будуць скончаны ў нядзелю, 17 лістапада.

У райаддзеле па адукацыі райвыканкама інфармуюць, што ў мэтах паслядоўнага вырашэння праблемы сацыяльнага сіроцтва і рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 18 на 1 лістапада ў раёне выяўлена 90 непаўналетніх з 44 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (на 01.11.2018 г. — 145/91). З пачатку года з 2 праблемных сямействаў адабрана 4 дзіцяці.

Месячнік па прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у побыце, які праводзіць РУП «Магілёўаблгаз», стартаваў у панядзелак і будзе доўжыцца па 11 снежня.

Безнаяўныя субсідыі на аплату паслуг ЖКГ, паводле інфармацыі КДУП “Адзіны разліковы цэнтр”, на пачатак лістапада па выяўляльным і заяўляльным прынцыпах атрымоўваюць адпаведна 96 і 4 землякі.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем