Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Вакцынацыю ад грыпу, якая пачалася ў раёне 26 верасня, па даных райЦГЭ ўжо прайшлі 3722 землякі. За кошт рэспубліканскага бюджэту прышчапілася 2148 чалавек, у тым ліку 863 пенсіянеры і 489 медработнікаў, мясцовага — 271 школьнік і выхаванец дзіцячых садкоў, 75 навучэнцаў каледжа, 125 дарослых. Пачалася і вакцынацыя, якую аплачваюць прадпрыемствы: 258 прышчэпак. У лідарах — АЗАА, дзе ад грыпу ўжо абаронена 120 работнікаў.

Гарадская лазня па вул. Кастрычніцкай, 61 заўтра пачынае працаваць у звыклым рэжыме на два аддзяленні: у суботу і нядзелю з 9 да 22 гадзін тут чакаюць і жанчын, і мужчын.

Зараз у раёне 685 сем’яў, што выхоўваюць трох і больш дзяцей. З пачатку года статус шматдзетных атрымалі   82 сям’і, а 45, дзе хтосьці з дзяцей дасягнуў паўналецця, — страцілі. За прызначэннем сямейнага капіталу сёлета звярнулася 65 сем’яў.

У Ясенскім сельсавеце налічваецца 344 гаспадаркі, пражывае 756 чалавек, у ліку якіх 221 пенсіянер і 110 непаўналетніх. Наведзены парадак на 3 могілках і 17 воінскіх пахаваннях, ліквідаваны 4 безгаспадарныя дамы і 54 несанкцыянаваныя сметнікі (81 м3), замест 53 спілаваных аварыйных дрэў з’явілася 420 саджанцаў, адрамантавана 700 м агароджы. З пачатку года па выніках абследавання выдадзена 52 прадпісанні, з іх 36 — фізічным асобам.

РВПС “Белпошта” з пачатку года даставіў землякам 17010 пасылак, 643568 пісьмовых карэспандэнцый і 37695 міжнародных дробных пакетаў. Зваротны адрас большасці апошніх — Кітай.

116 пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку праведзена на Асіповіччыне ў студзені-верасні. З 979 запрошаных грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, 72 працаўладкавана, 19 накіравана ў лячэбна-працоўны прафілакторый, 29 закадзіравана ад алкагольнай залежнасці.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость