Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Дзяржаўтаінспекцыяй падчас комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з-за невыканання вадзіцелямі правілаў праезду скрыжаванняў, пешаходных пераходаў, абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, што пачаўся 19 жніўня і завяршаецца сёння, пакарана 10 парушальнікаў.

Фотавыстава “Па той бок сцэны”, падрыхтаваная кіраўніком народнага фотаклуба “Раніца” Аленай Ерашэвіч і прысвечаная закуліссю асіповіцкіх урачыстасцяў і святкаванняў, праходзіць у раённым Цэнтры культуры і адпачынку па 25 жніўня. Уваход свабодны.

Асіповічы ў ліку 9 населеных пунктаў краіны ўжо зарэгістраваліся да ўдзелу ў сёлетнім Еўрапейскім тыдні мабільнасці, які стартуе 16 верасня пад дэві-зам “Ідзі з намі!” (“Walk with us!”). Мерапрыемства, прысвечанае бяспечным пешым і веласіпедным шпацырам з акцэнтам на актыўнае развіццё пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі, завершыцца 22 верасня — у Сусветны дзень без аўтамабіля.

С пачатку года райэнергаінспекцыяй Бабруйскага філіяла “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга” дапушчана ў эксплуатацыю 40 новых домаўладанняў грамадзян і 51 памяшканне юрыдычных асоб, праведзена 1125 прафілактычных гутарак з насельніцтвам па бяспечнай эксплуатацыі энергасетак, распаўсюджана 412 памятак. Па выніках праверкі 357 жылых дамоў выяўлена 400 парушэнняў тэх-нічнага стану і пажарнай бяспекі.

У Ясенскім сельсавеце, дзе зараз пражывае 799 чалавек, у ліку якіх 225 пенсіянераў і 109 непаўналетніх; сёлета выдадзена 244 даведкі, сярод якіх 106 аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 9 — займаемым жылым памяшканні, 7 — рэгістрацыі па месцы жыхарства, 10 — праве рэалізацыі прадукцыі, вырабленай у асабістай падсобнай гаспадарцы. Складзена 14 актаў аб смерці. У населеных пунктах сельсавета з’явілася 4 новыя сям’і і нарадзілася столькі ж і дзіцей.

Зямлячка Ірына Забаўская, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, 16-18 жніўня ў польскім Любліне прыняла ўдзел у штогадовым Ягелонскім кірмашы ў ліку 50 майстроў нашай рэспублікі. Вышыўкі і лялькі-абярэгі, што прадэманстравала асіпаўчанка, якая многа гадоў працуе над адраджэннем і папулярызацыяй традыцыйных беларускіх рамёстваў, выклікалі вялікую цікаўнасць гасцей свята.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем