Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі сёння адкрылася выстава “Нерэальная рэальнасць”. Па 10 сакавіка з дапамогай найноўшых акуляраў віртуальнай рэальнасці 4К госці змогуць палюбавацца экзатычнай прыродай, палётаць на паветраным шары, адчуць сябе турыстам у Францыі, Егіпце, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. А наведвальнікі экспазіцый велізарных 3D-карцін не толькі адправяцца ў космас і пабываюць героямі вядомых мультфільмаў, але і атрымаюць на памяць бясплатнае фота.

У конкурсе на лепшы матэрыял аб пошце РУП “Белпошта” дыпломам за плённае супрацоўніцтва і вернасць паштовай тэме ўзнагароджана намеснік галоўнага рэдактара газеты “Асіповіцкі край” Валянціна Корбаль.

Па інфармацыі агенцтва БелТА, “Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія — Еўразійскі чыгуначны альянс” купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання. Сума здзелкі — больш за 660 мільёнаў расійскіх рублёў.

У Доме культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра ў чацвер упершыню адбудзецца конкурс маладых спецыялістаў “Міс і лідар Асіповіцкага чыгуначнага вузла-2019”, які праводзіцца сумесна з райарганізацыяй БРСМ. Уступіць у барацьбу за права называцца лепшымі рыхтуюцца 5 пар дзяўчат і юнакоў з усіх падраздзяленняў вузла.

Як паведамілі ў райцэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, з мэтай максімальна падоўжыць знаходжанне людзей сталага ўзросту ў звыклым асяроддзі сацыяльную дапамогу дома зараз атрымліваюць 453 чалавекі — пенсіянеры, старэйшыя за 60 гадоў, інваліды I і II груп. Падтрымку і дапамогу па гаспадарцы ім аказваюць 60 сацработнікаў, 43 з якіх працуюць з сельскімі жыхарамі.

Последние новости

Власть

Лукашенко предлагает Тюменской области развивать сотрудничество в нефтяной сфере

28 июля 2025
Читать новость
Образование

Какие инновационные проекты в 2025/2026 учебном году планируют реализовывать в школах Осиповичского района

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул человек

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем