Асіповічы: коратка аб розным

Як паведамілі ў КДУП “АДЗIНЫ РАЗЛIКОВЫ ЦЭНТР”, з 1 кастрычніка ўзняўся кошт адной гігакалорыі: цяпер за цяпло будзем плаціць на 3% даражэй. Наогул тут налічваецца 20.890 абаненцкіх асабовых рахункаў. За камунальныя паслугі штомесяц сюды паступае прыблізна каля 1,3 млрд. рублёў. Ёсць і нядобрасумленныя абаненты. Толькі за верасень у суд былі пада-дзены іскі на 5 чалавек — іх сума доўгу дзяржаве складае 7 млн. рублёў.
ШТОДНЯ ў адной з буйнейшых гандлёвых кропак “Еўраопт” здзяйсняюць пакупкі каля 3,5 тысяч чалавек. У “Суседзях” па вуліцы Сташкевіча — паўтары, у магазіне “Свіслач” ААТ “Гандаль” — каля тысячы, у краме райста “Перекресток ” — больш за 300.
ПАСЛУГА “АДНО АКНО” РАЙВЫКАНКАМА карыстаецца попытам. За месяц сюды звяртаецца звыш 300 чалавек. Заяўкі людзей вырашаюцца ў тэрмін ад аднаго дня да месяца.
НА АБСЛУГОЎВАННI ДУКВП “РАЙСЭРВIС” знаходзіцца каля 40 км зялёных насаджэнняў; 1.270,8 тыс. м2 вуліц і плошчаў; 209,4 тыс. м2 тратуараў; 19,1 гектара паркаў і сквераў, больш за 60 км вулічнага асвятлення.
У ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БIБЛIЯТЭЦЫ ў рамках краязнаўчага праекта “Людзі, якія праславілі Асіповіцкі раён”, нядаўна выпушчаны яшчэ адзін нарыс: “Песеннае поле Васіля Налівайкі“. Асоба гэтага чалавека добра вядома ў культурным асяроддзі раёна і краіны. У яго ўключаны ўспаміны сяброў, калег, фотаздымкі. Усяго ўбачылі свет каля 10 брашур, прысвечаных жыццядзейнасці знакамітых ураджэнцаў Асіповіччыны.
АБЛАСНЫ ЭТАП рэспубліканскага конкурсу праектаў па азеляненні тэрыторый “Кветкавы стыль“ прынёс II месца ў намінацыі “Усё вышэй і вышэй” выхаванцам мясцовага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Дзеці разам з педагогам Алай Пасекавай распрацавалі цікавую праграму добраўпарадкавання садовых участкаў з выкарыстаннем разнастайных апор, якія надаюць ім незвычайную прыгажосць.
АСIПОВIЦКI РАЁННЫ ЦЭНТР ТУРЫЗМУ I КРАЯЗНАЎСТВА не першы год аказвае ўстановам адукацыі экскурсійныя паслугі. З іх дапамогай настаўнікі і вучні падарожнічаюць па роднай краіне. За студзень-верасень было здзейснена 39 паездак на суму звыш 235 мільёнаў, у якіх прыняло ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца такія мясціны, як Мінск, Нясвіж, Мір, Хатынь, Курган Славы, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.