Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

“Беларуская лыжня-2019” — гэта абласное зімовае спартыўнае свята пройдзе заўтра ў Пячэрскім лесапарку. Туды адправіцца і 11 прадстаўнікоў Асіповіччыны, у ліку якіх работнікі райвыканкама, чыгуначных арганізацый, райбальніцы, іншых устаноў раёна.

Супрацоўнікамі РАУС падчас нядаўніх халадоў выяўлены і ўзяты пад кантроль несанкцыянаваныя месцы катання на санках і цюбінгах на вул. Крыловіча і Сташкевіча, скрыжаванні Рабоча-Сялянскай і Гармашава. З людзьмі праведзены тлумачальныя гутаркі аб недапушчэнні «снежных забаў» у патэнцыяльна небяспечных месцах. З вяртаннем маразоў прафработа будзе працягнута.

Натарыяльная кантора раёна паведамляе, што нумар тэлефона для папярэдняга запісу зменены з 74-885 на 43-504.

У раённым цэнтры культуры і адпачынку 7 лютага ў 18 гадзін адбудзецца “Вечар шансона” з удзелам нашых землякоў Наталлі і Андрэя Язвінскіх; 9 чысла ў той жа час асіповіцкі рок-гурт “Рarovoz band” будзе святкаваць другі дзень нараджэння і запрашае аматараў музыкі на свой канцэрт, у якім выступяць таксама гурты “Людзі ў горадзе” з Бабруйска і “Астрал” з Рэчыцы.

Дараганаўскім комплексна-краязнаўчым музеем вядзецца работа па распрацоўцы новых турыстычных экскурсій па родным краі. Адзін з іх — “Крыху гісторыі: Дараганава раней было мястэчкам — пройдзем яго сцежкамі…”. Учора маршрут ужо быў апрабаваны ўдзельнікамі “Зорнага паходу” і вучнямі аб’яднання па інтарэсах “Дараганазнаўства”.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем