Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

БЕСПРАЦОЎЕ. На ўліку па беспрацоўі ў аддзеле працы і занятасці насельніцтва райвыканкама знаходзіцца 57 чалавек. З пачатку года працаўладкавалася 43 беспрацоўных. Лідарам па забеспячэнні вакансіямі па-ранейшаму застаецца вагонабудаўнічы завод.

БАСЕЙН. У сярэднім за тыдзень басейн наведвае па абанементах 700 чалавек, а саўну — 215. Каля 900 вучняў з гарадскіх школ і гімназіі з задавальненнем прыходзяць у “Дэльфін”.

ЖКГ. З надыходам маразоў спажыванне газу сістэмамі камунальнага цеплазабеспячэння павялічылася на 60%, мясцовых відаў паліва — на 26%. Нягледзячы на гэта, перарасходу няма, да канца абагравальнага сезона будзем у цяпле.

ДУКВП “РАЙСЭР-ВIС”. На пачатак года было нарыхтавана 1,5 тыс. тон солі і 500 “кубоў” пяску. За тры тыдні студзеня на пасыпку пешаходных і аўтамабільных дарог затрачана 270 тон пясчана-саляной сумесі. За снежань-2013 — 350 тон.

ПУНКТ ПРАКАТУ КАНЬКОЎ I ЛЫЖ з гарадскога парка пераехаў на стадыён “Алімпіец”. Тут ён і будзе працаваць у аўторак — пятніцу з 14.00 да 21.00, суботу — нядзелю з 10 да 21 гадзіны.

РАЙЦГЭ паведамляе, што з 20 па 25 студзеня ў раёне зарэгістравана 330 пацыентаў з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі — на 56 выпадкаў больш, чым за папярэдні тыдзень. За аналагічны перыяд мінулага года з ВРЗ было 458 чалавек.

БРАТЫ МЕНШЫЯ. З пачатку года ў райветстанцыю за дапамогай звярнулася больш сотні ўладальнікаў сабак і катоў. Лечаць сваіх любімцаў ад розных хвароб — інфекцый вушэй, дыхальных шляхоў, мочапалавой сістэмы і г.д. Нярэдка праводзяцца аперацыі. Плюс, на вакцынацыю супраць шаленства, чумкі і іншых хвароб удзень прыводзяць жывёл 6-8 чалавек.

С 1 ПА 20 ЛЮТАГА ў чытальнай зале навукова-технічнай бібліятэкі ст. Асіповічы пройдзе выстава літаратуры “Маркетынг і лагістыка: сучасныя тэхналогіі на транспарце”, дзе будуць прадстаўлены больш за 30 выданняў з фонду – кнігі, перыёдыка, прамысловыя каталогі, нарматыўна-тэхнічныя і патэнтавыя дакументы і г.д.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 8 июля для всех знаков зодиака

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем