Дома лепей

Дома лепей

Раскошнай і дагледжанай сядзібай сёння цяжка кагосьці здзівіць. У кожным сельскім населеным пункце знойдуцца энтузіясты, якія, не шкадуючы часу і сіл, уладкоўваюць і ўпрыгожваюць свае сямейныя гнёзды. Да іх ліку можна аднесці і сям’ю Вольгі Юрэвіч, чый дом на адной з вуліц аграгарадка Свіслач нязменна прыцягвае ўвагу.

Шматдзетная матуля набыла дом у Свіслачы, на сваёй малой радзіме, усяго два гады таму. Да гэтага доўгі час жыла ў Слуцку.

— У горадзе заўжды хацелася больш прасторы, паветра, — успамінае Вольга. — Ды і дзецям з кожным годам патрабавалася больш месца для гульняў і развіцця. Таму набыла дом у Свіслачы, як толькі з’явілася магчымасць. Тут жывуць мае бацькі, амаль уся радня. Што тычыцца добраўпарадкавання, пачала ствараць утульнасць практычна адразу. Люблю, калі ўсё вакол прыгожа, і многае ўмею рабіць сваімі рукамі. Заўсёды так было: калі за што бяруся, то абавязкова каб вока цешыла.

Добраўпарадкаванне стартавала з участка. Гаспадыня размеркавала, што і дзе будзе знаходзіцца. Паступова дадаваліся ўсялякія ўпрыгожванні, кветкі, расліны.

Дасканаласці, як вядома, мяжы няма. Таму жанчына стараецца кожную вольную хвіліну акультурваць свой куток, надаючы яму прывабны і эстэтычна аформлены выгляд, імкнучыся жыць у гармоніі з сабой, людзьмі і навакольным светам. Ды і па тым, як выглядае дом і падворак, можна меркаваць, якія людзі ў ім жывуць, аб іх узроўні культуры, стаўленні да сваёй малой радзімы. Чым больш будзе падворкаў узорнага парадку, тым прыгажэй стане наша родная зямля. І радасці ў жыцці будзе больш, бо дакладна заўважана: дзе прыгажосць, там і радасць.

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем