Добрая нагода для “Асіповіцкага края”

Добрая нагода для “Асіповіцкага края”

лого АК 2 газета край

Гэтае лета для калектыву “раёнкі” запомнілася супадзеннем у часе знакавых падзей: 85-годдзя выдання і выхаду 10.000-га нумара газеты.

Сваё двайное свята “Асіповіцкі край” сустрэў у добрай форме, маючы ў актыве нямала дасягненняў і неаднаразова пацверджаную рэпутацыю аднаго з лепшых дзяржаўных друкаваных СМІ рэгіянальнага ўзроўню. Днямі з узгаданай нагоды адбылося ўручэнне заслужаных узнагарод работнікам раённага органа друку.

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны рэдактар “раёнкі” Віталь Кулакоў.

Нагрудны знак “Выдатнік друку Беларусі” атрымаў рэдактар аддзела эканомікі Дзмітрый Саўрыцкі, Ганаровыя граматы Асіповіцкага райвыканкама — ветэран працы, былы адказны сакратар Ала Дзьячэнка і фотакарэспандэнт Ніна Царык, Ганаровую грамату  Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў — галоўны бухгалтар Алена Ерко.

Адказны сакратар Алена Лепляніна-Кубар, старшы карэктар Ірына Жук, старшы аператар Аляксандр Санковіч адзначаны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Не засталіся без знакаў падзякі і іншыя работнікі выдання.

…Чаго хаваць, прыемна, калі твая праца атрымлівае высокую ацэнку. Аднак журналістам-газетчыкам немагчыма “спачываць на лаўрах” — чытач двойчы ў тыдзень павінен атрымліваць паўнацэнны інфармацыйны прадукт, дзеля чаго, уласна кажучы, працаўнікі “раёнкі” і ходзяць на работу. І менавіта адносіны чытачоў да газеты ёсць галоўны індыкатар яе якасці і запатрабаванасці.

Так што дасягнуты ўзровень — гэта ў пэўным сэнсе планка, ніжэй якой газета не мае права зніжацца. І адначасова — пункт апоры, ад якога можна адштурхнуцца ў пошуках новых магчымасцей у апісанні штодзённага жыцця Асіпо-віччыны, нашай агульнай малой радзімы.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем