Асіповіцкі раён: падатак, якога няма

Асіповіцкі раён: падатак, якога няма

Пыталіся — адказваем

Пасля публікацыі “Лес і яго кодэкс” (гл. «АК» № 9 ад 31.01.2017 г.) у рэдакцыю звярнулася нямала чытачоў, якія “чулі”, што па новых правілах вядзення лясной гаспадаркі на нарыхтоўку грыбоў і ягад уводзіцца падатак, аб якім “раёнка” нічога не паведаміла.

З гэтай нагоды яшчэ раз патурбавалі начальніка аддзела лясной гаспадаркі ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Андрэя Пятрова, каб той даў канчатковае і адназначнае тлумачэнне па зачапіўшым за жывое пытанні:

Грамадзяне могуць наведваць лясныя ўгоддзі, збіраць для ўласных патрэб грыбы, ягады, плады, арэхі, сокі, апалае лісце, нарыхтоўваць галіны, мох без   аніякіх дазваляльных дакументаў і БЯСПЛАТНА.

Пры гэтым існуе адно абмежаванне: нарыхтоўку сокаў і моху можна весці на ўчастках, якія вызначаюцца лясніцтвамі. I — выключэнне: забаронены збор ахоўваемых відаў і раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы .

Плата за нарыхтоўку другаступенных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў, якія бяруць у арэнду прыродныя ўгоддзі. Аднак такая форма эксплуатацыі рэсурсаў лесу на  Асіповіччыне не практыкуецца, бо намнога прасцей і, відаць, выгадней весці закуп дзікарослай сыравіны ў насельніцтва.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем