Асіповіцкія навіны

Асіповіцкія навіны

NOVOCTI 09

На электрычцы — да Жлобіна
Ужо 29 верасня, у нядзелю, асіпаўчане змогуць даехаць не толькі да Бабруйска, але і да Жлобіна на электрацягніку. Расклад руху электрычак з новым маршрутам наступны — Мінск-Жлобін: адпраўленне са сталіцы ў 4.40, прыбыццё ў Асіповічы ў 6.22, ад-праўленне з Асіповіч у 6.33, прыбыццё на чыгуначны вакзал у Жлобіне ў 8.53. Другі электрацягнік рушыць у 15.38, 17.48-17.56 — Асіповічы, 20.44 — Жлобін. Па гэтым жа маршруце будзе курсіраваць і поезд рэгіянальных ліній бізнес- класа, які землякі ведаюць як “штадлер” па назве фірмы-вытворцы: 17.30 — 18.52-18.59 — 20.10. Жлобін-Мінск: 5.51 — 8.34-8.41(Асіповічы) — 10.40; 6.08 — 7.16-7.19 — 8.47(штадлер); 17.35 — 19.47-20.03 — 22.04 адпаведна.
Малочныя навінкі
На ААТ “Бабушкина кринка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” вытворчы цэх “Асіповіцкі” зараз вядзецца мантаж лініі для вытворчасці мяккіх і чэдэрызаваных сыроў. Магутнасць устаноўленага абсталявання — каля тоны такіх вырабаў у суткі. Першай будзе асвоена вытворчасць сыру “Дыетычны”, затым “Любительский”, потым прыйдзе чарга чэдэрызаваных. Дарэчы, якраз такія выдатна плавяцца і расслойваюцца, вельмі зручныя для прыгатавання бутэрбродаў, запяканак, піцы. Не прапусціце мясцовых навінак!
Адкрыецца новае кафэ
Многіх асіпаўчан цікавяць будпляцоўкі, якія разгорнуты каля гандлёвага цэнтра “Сіці-Мол”. Сваю будоўлю ў тым ліку вядзе тут і ААТ “Гандаль”: у хуткім часе адкрые дзверы новае кафэ агульнага карыстання на 80 пасадачных месцаў. Да канца года плануецца завяршыць работы з павільёнам, ну а ўжо ў 2014 — адкрыць новую кропку грамадскага харчавання.
Трымайцеся, школы!
Па статыстычных дадзеных, на пачатак года налічвалася 366 трохгадовых асіпаўчан, 377 — чатырохгадовых, 395 — пяцігадовых. І хоць канкрэтную колькасць першакласнікаў спрагназаваць па шэрагу прычын няпроста, аднак ёсць падставы меркаваць, што якраз наступны навучальны год будзе самым “ураджайным” на школьных навічкоў. Праверым разлікі ў верасні-2014?

Последние новости

Общество

Евгений Шеремет работает в Военизированной охране 12 лет

19 мая 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Команда Осиповичского района заняла 2-е общекомандное место в открытом кубке Могилевской области по плаванию

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Сегодня Осиповичская пионерская организация насчитывает более тысячи октябрят и 2,5 тысячи пионеров

19 мая 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчанин Борис Корбут удачно выступил на Международном фестивале силовых видов спорта “Кубок Победы”

17 мая 2025
Читать новость
Общество

2 ИЮНЯ 2025 ГОДА ИСТЕКАЕТ СРОК УПЛАТЫ ФИЗИЧЕСКИМИ ЛИЦАМИ ПОДОХОДНОГО НАЛОГА

16 мая 2025
Читать новость
Власть

Министр обороны России подарил Лукашенко набор советских наград и передал теплые слова от Путина

16 мая 2025
Читать новость