Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Шэраг узнагарод атрымалі ў чэрвені вучні педагога ДШМ № 2  Вольгі Давідовіч. Лаўрэатам I ступені Міжнароднага конкурсу “Шоу талентаў” у намінацыі “вакальнае мастацтва” стала Злата Серабракова, Валерыя Талыш атрымала Дыплом II ступені Міжнароднага конкурсу народнай творчасці “Ціхая мая Ра-дзіма”, а Віялета Жук стала лаўрэатам III ступені Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Радуга детства”.

На ХІV абласной летняй спартакіядзе сярод прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу ў намінацыі “Самы юны спартсмен” узнагароджаны Валерый Мірончык з Асіповіччыны.

На пленарным пасяджэнні ХІ Міжнароднага інвестыцыйнага форуму “Мельница успеха” адбылася цырымонія ўзнагароджвання прадпрыемстваў за ўстойлівае развіццё ў Магілёўскай вобласці. Сімвал форуму атрымала і ЗТАА “Дахавы завод “ТэхнаНIКОЛЬ”.

У каледжы стартавала ўступная кампанія. Сёлета набіраюць 104 навучэнцы ў 4 групы на спецыяльнасці:  прадавец, повар; швачка, цырульнік; слесар па рамонце сельгастэхнікі, трактарыст-машыніст, вадзіцель катэгорыі С; электрагазазваршчык, плітачнік-абліцоўшчык. Ужо пададзена 53 заявы.

У гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава “Процістаянне”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўлены ваенны рыштунак з калекцый Андрэя Торбіна і Аляксандра Аляксеенкі.

У кліентаў Асіповіцкага філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” налічваецца 4821 актыўная карта. Найбольш папулярныя “Белкарт”, Visa Classic,   MasterCart. Навінкі: карта O-go з кэшбэкам і прызамі за Fit-коіны. А яшчэ “Белаграпрамбанк” сумесна з кампаніяй Visa пачаў выпуск плацёжных кольцаў PayRing.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем