Асіпаўчане, можна наведваць лясы!

У сувязі са зніжэннем узроўню высокай пажарнай небяспекі на тэрыторыі раёна рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта № 12-23 ад 13 ліпеня адменена ўстаноўленая ў чэрвені забарона на знаходжанне грамадзян у лясах і на тарфяных масівах.
