Асіпаўчанка Алена Сукора — лепшы аператар станцыйнага тэхнічнага цэнтра на Беларускай чыгунцы

Асіпаўчанка Алена Сукора — лепшы аператар станцыйнага тэхнічнага цэнтра на Беларускай чыгунцы

У конкурсе прафесійнага майстэрства Алена Міхайлаўна ўдзельнічае ўжо шосты раз. У аддзяленні першай станавілася не аднойчы, а сёлета ўмеламу спецыялісту пакарылася і найбольш пачэсная вяршыня.

У Цэнтры ўпраўлення перавозкамі сабраліся лепшыя аператары са ўсіх аддзяленняў чыгункі. Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы. На першым неабходна было з дапамогай камп’ютарнай праграмы прадэманстраваць тэарэтычныя веды. Алена менш чым за пяць хвілін справілася з усімі заданнямі, набраўшы самы высокі бал. У ходзе другога тура ўдзельнікі павінны былі адказаць на вусныя пытанні членаў камісіі, якія датычылі не толькі прафесійных абавязкаў, але і бяспекі руху, аховы працы, супрацоўніцтва з сумежнымі гаспадаркамі — вагоннай, пуцейскай і інш.

— Работнікам службы руху да напружанага рэжыму працы не прывыкаць, — каменціруе свой поспех Алена Міхайлаўна. — Нам штодзённа даводзіцца рашаць масу разнастайных задач. І таму ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійных ведаў. У мяне атрымалася крыху лепей.

Алене падабаецца ўдзельнічаць у падобных конкурсах. І не толькі таму, што гэта цікавая і азартная справа, але і таму, што ёй папярэднічала грунтоўная падрыхтоўка, паўтор інструкцыйных матэрыялаў. Інакш кажучы, міні-курсы па павышэнні ўласнай кваліфікацыі. А яшчэ гэта і пацвярджэнне высокай якасці работы станцыі Асіповічы-1, на якой Алена працуе з 2010 года.

Па адукацыі Алена эканаміст. Але па сямейных абставінах вырашыла памяняць сферу дзейнасці і прыйшла на чыгунку, дзе працавалі родныя яе мужа. Пачынала прыёмаздатчыкам грузу і багажу. Потым была накапляльнікам тэхканторы, а пасля спецыяльнага навучання стала аператарам СТЦ.

Працуе з дакументамі на вагоны, якія адпраўляюцца са станцыі. А яшчэ курыруе саставы, якія фарміруюцца на станцыі Ялізава. Аб’ём работы вялікі, але для сапраўднага прафесіянала, якім з’яўляецца Алена Сукора, невырашальных задач няма. І вынікі конкурсу — чарговае таму пацвярджэнне.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем