Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

— На дачы скралі новую бочку коштам 30 рублёў, а потым я ўбачыў яе на ўчастку суседа. Вяртаць маёмасць ён адмовіўся. Якія меры можна прыняць?
Ігар Н.
Адказвае ўчастковы інспектар Альберт Давідзян:
— Напішыце заяву ў РАУС, тады пасля правядзення разбору ў дачыненні да вінаватага будзе складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 11.1 “Дробны крадзеж” КаАП краіны, а бочку вам вернуць.