ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” — у ліку лепшых

ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” — у ліку лепшых

Днямі Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі вызначаны пераможцы конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2015”. Лаўрэатамі прэстыжнага вытворчага спаборніцтва сталі 248 тавараў, якія выпускаюцца 143 арганізацыямі краіны. Прыемна, што ў гэтым спісе ёсць і прадукцыя ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”.

Наша прадпрыемства прадставіла на суд журы салодкасці мучныя “Калечкі” з водарам ваніліну — такога пячэння летась выпушчана хлебазаводам каля тоны,  і яно прыйшлося да густу асіповіцкім пакупнікам.

печеньки хлебзавод

Стала прызёрам конкурсу і мука пшанічная I гатунку экструзіённая шырокага прызначэння. Як расказалі на прадпрыемстве, гэты від мукі карыстаецца значнай папулярнасцю разам з ячменнай, жытнёвай шатраванай і сеянай. Усяго ж на заводзе вырабляецца больш за 10 відаў “экструзіёнкі” — летась яе выпушчана 290 тон. Прадукт можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці заварнога хлеба, кандытарскіх вырабаў, замест традыцыйнай мукі без дадатковых тэхналагічных затрат на яе заварванне — словам, мае нямала прывабных якасцей.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем