Мы и Основной закон

Мы и Основной закон

Заўсёды з людзьмі

На Асіповіччыне актыўна працягваецца абмеркаванне праекта абнаўленняў Канстытуцыі краіны.  У трох дыялогавых пляцоўках прыняла ў сераду ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава: у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — разам з намеснікам старшыні райвыканкама Ганнай Землянухінай, на заводах жалезабетонных канструкцый і аўтамабільных агрэгатаў — адпаведна з кіраўніком рэгіёна Канстанцінам Жыгуцкім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Сувеевым.

Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце падрабязна прааналізавала многія прапаноўваемыя змяненні і дапаўненні, выказала спадзяванне, што жыхары праявяць актыўнасць у галасаванні — гэта ж прамы абавязак кожнага грамадзяніна. І, канечне, адказала на шэраг самых розных пытанняў, якія цікавілі ўдзельнікаў сустрэч.

* * *

У сярэдзіне дня Святлана Аляксандраўна таксама правяла прамую тэлефонную лінію і прыём жыхароў горада і раёна. Працаўладкаванне, жыллё, дарогі, добраўпарадкаванне, вулічнае асвятленне, медыцынскае абслугоўванне і г.д. — хвалюючых гараджан і вяскоўцаў праблемных момантаў у нас яшчэ хапае. Многія з іх ужо вырашаны, шэраг на стадыі завяршэння, асобныя пад кантролем органаў мясцовай улады. Добра было б, безумоўна, зрабіць усё і адразу, але чароўнай палачкі няма, жыць-развівацца трэба па сродках. І кожнаму разумець, што і Масква не адразу будавалася.

В.НАВІЦКІ.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем