Зроблена Няхаем

Зроблена Няхаем

Ведай іхніх

Жыхар вёскі Ляды Мікалай Няхай здольнасць да разьбярства атрымаў ад бацькі — галавастага і рукастага вяскоўца, які добра валодаў запатрабаванымі ў сялянскім побыце рамёствамі: быў і печніком, і цесляром, і кавалём. А яшчэ — і выдатным педагогам, бо навучыў сына заўсёды дзейнічаць па правілу: “калі захочаш — зможаш”.

Дапамагаў такі пазітыўны падыход Мікалаю Іванавічу ва ўсіх справах, таму сёння, аглядаючы жыццё з вышыні заслужанага адпачынку, можа быць задаволены. Ёсць павага аднавяскоўцаў, добрая сям’я з унукамі-нашчадкамі, спелы сад, дом — поўная чаша…

domik-v-Lyadah

Прынамсі, аб апошнім. Будынак у самым прамым сэнсе — мастацкі твор. Майстар, які знайшоў сябе ў нацыянальным геаметрычным разьбярстве, выкарыстаў яе ў якасці “палігона” для развіцця патрэбных у гэтай далікатнай справе навыкаў.

Будова складаецца з ажурных драўляных карункаў і выглядае, нібы казачны церам. А навокал церама, як і трэба для сапраўднай казкі, — драўляныя скульптуры фальклорных персанажаў. Ёсць мядзведзь, заяц, бусел і нават калодзеж. Сапраўдны калодзеж, толькі аформлены ў агульнай стылістыцы.

Няхай неаднаразова вазіў свае вырабы на розныя еўрапейскія вернісажы, дзе яны ахвотна раскупляліся, 7 твораў прызнаны нацыянальнай спадчынай і захоў-ваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі.

Апошнія гады галоўнай справай майстар лічыць аздабленне вясковага праваслаўнага храма. Справа гэта далікатная: кожны элемент мае нейкае сакральнае значэнне, таму павінен быць выкананы па строгіх канонах. Работы многа, але яна мастаку ў радасць. Храм застанецца патрэбным, пакуль будзе існаваць вёска, а гэта азначае, што яго творы таксама чакае доўгае жыццё. Таму і ўкладвае душу, жадаючы зрабіць нават самую неістотную дэталь так, каб яна надавала невялічкай вясковай царкве адметнасць, выразнасць і хараство.

Ці ацэняць майстэрства Няхая патомкі — пакажа час. А вось як яно ўражвае сучаснікаў, сведчыць атрыманая ім узнагарода — медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага. Яна даецца недухоўным людзям за стараннасць працы ў славу Царквы Божай.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость