Знаёмцеся: Віктар Юдзін

Знаёмцеся: Віктар Юдзін

Viktor-YUdin

Знаёмцеся:

кіраўнік СВК «Калгас імя Чарняхоўскага»

Віктар ЮДЗIН

Нарадзіўся ў 1987 годзе. Пасля вучобы ў СШ № 3 вырашыў звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай. У 2009 годзе скончыў Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” і быў размеркаваны на Асіповіччыну. На працягу пяці гадоў займаў пасады інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, галоўнага інжынера СВК “Калгас “Карытнае”. Зарэкамендаваў сябе як дасведчаны і адказны спецыяліст. Сумяшчаў работу з завочнай вучобай у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па раней абранай тэхнічнай спецыяльнасці і хутка павінен атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Галоўнай рысай у рабоце і наогул ва ўсім лічыць аптымізм: калі маеш такое стаўленне, тады ўсё атрымліваецца. На перспектывы ўзначальваемай гаспадаркі малады кіраўнік таксама глядзіць з пазітывам: людзі руплівыя, забяспечанасць кадрамі амаль поўная, так што працаваць ёсць з кім. У планах — павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы, заняцца мясным накірункам — адкормам бычкоў.

Жанаты. Жонка Вольга Аляксандраўна працуе лабарантам-біяхімікам-таксіколагам у райветстанцыі, таму сельскагаспадарчыя праблемы ёй таксама добра знаёмы.

У свабодныя хвіліны Віктар Юр’евіч любіць чытаць розную літаратуру, аддаючы перавагу тэхнічнай. З задавальненнем праводзіць час і на ўлонні прыроды.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость