Знаёмцеся: Уладзімір Юкоўскі

Знаёмцеся:
новы дырэктар завода жалезабетонных канструкцый

Уладзімір ЮКОЎСКІ нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Ламавічы Акцябр-скага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў у 1975 годзе мясцовую сярэднюю школу, паступіў вучыцца ў Мінскае прафтэхвучылішча № 94. Авалодаў прафесіяй токара.

Працаваў на трактарным заводзе, у 1976-1978 гадах служыў у пагранвойсках у Брэсце. Адслужыўшы тэрміновую, паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Мінскага тэхналагічнага інстытута, а праз год стаў студэнтам факультэта “хімічная тэхналогія і тэхніка па вытворчасці вяжучых будаўнічых матэрыялаў”.

Гады вучобы праляцелі хутка. Атрымаўшы ў 1984 годзе дыплом інжынера-хіміка-тэхнолага, вырашыў звязаць свой далейшы лёс з Асіповічамі: спадабаўся горад. Сюды прывёз і жонку, выкладчыцу фізікі. Зараз Валянціна Якаўлеўна працуе ў мясцовым ліцэі № 8. Юкоўскія выгадавалі сыноў Уладзіміра і Вячаслава, далі ім вышэйшую адукацыю. Маюць унукаў Станіслава і Паўла.

Працоўную дзейнасць у нас Уладзімір Рыгоравіч распачаў з пасады майстра транспартнага цэху на заводзе ЖБК, затым паўтара года рабіў майстрам бетоназмяшальнага вузла. У 1986 годзе назначаны галоўным інжынерам гэтай жа арганізацыі, а з 2 лістапада ўзначаліў калектыў, з якім звязана практычна ўсё яго працоўнае жыццё.

Наперадзе — шмат задач. Першачарговая — наладзіць вытворчасць жалезабетонных шпал такім чынам, каб за суткі можна было вырабіць 1.000 штук. Новае абсталяваннне дазваляе выйсці на гэтую лічбу. Пакуль што асвоены выпуск 350 шпал за суткі. На тысячны рубеж павінны выйсці да канца першага квартала наступнага года. На ЗЖБК будуць працаваць і па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці сухой будаўнічай сумесі. У будучым завод плануе закупіць аўтаматычную лінію па выпуску элементаў добраўпарадкавання спосабам паўсухога прэсавання.

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем