Знаёмцеся: Сяргей Шугай

Знаёмцеся: Сяргей Шугай

Sergey-SHugay

Знаёмцеся:

кіраўнік ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне»

Сяргей ШУГАЙ

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Карэльскай ССР. Калі быў яшчэ дзіцём, бацькі вярнуліся на радзіму ў Беларусь. Вучыўся ў васьмігадовай школе ў вёсцы Кассё, потым — у ПТВ № 8 г. Бабруйска на механізатара. Пасля службы ў арміі зноў рабіў у калгасе “Беларусь” (зараз — “Бярэзіна”), затым у калгасе імя Ульянава. Там прайшоў шлях ад інжынера па працаёмкіх працэсах да кіраўніка гаспадаркі. Паралельна працягваў вучобу па спецыяльнасці “тэхнік-механік”.

У ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргей Уладзіміравіч з 2007 года. Да нядаўняга часу быў намеснікам дырэктара па сельскай гаспадарцы.

Яго жыццёвы дэвіз — шчыра працаваць і дабівацца як мага лепшых вынікаў. Лічыць, што для чалавека сапраўды важна, калі ён робіць на карысць свайго роднага краю: гэта заўсёды ганарова, тут знаёмыя людзі і мясціны.

Планаў у кіраўніка датычна гаспадаркі нямала, найперш надзеі ўскладаюцца на новы малочнатаварны комплекс. Зараз задача № 1 — пабудаваць яшчэ адзін кароўнік. Важна арганізаваць работу так, каб у поўнай меры задзейнічаць і тэхнічныя магчымасці прадпрыемства — той жа станок па шынамантажы калёс велікагрузнай тэхнікі, рукаў высокага ціску.

Жанаты. Жонка Галіна Антонаўна — інспектар у транспартнай міліцыі. Маюць двух дарослых сыноў. Аляксандр — аператар на парфумерна-касметычнай фабрыцы “Сонца” ў Асіповічах, Яўгеній — студэнт БДУIР.

У вольны час Сяргей Уладзіміравіч займаецца тэхнікай.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем