Знаёмцеся: Аляксей Навіцкі

Знаёмцеся: Аляксей Навіцкі

навіцкій

Знаёмцеся: 

начальнік Асіповіцкага міжрайаддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз 

маёр юстыцыі Аляксей Навіцкі

Нарадзіўся 30 ліпеня 1977 года ў  в. Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе сям’я пераехала на радзіму бацькі ў в. Вяззе, дзе Аляксей і вучыўся ў школе. Далейшы жыццёвы і працоўны шлях яго таксама звязаны з  Асіповіччынай: у 1999 годзе выпускнік факультэта “Тэхналогія і тэхніка лясной прамысловасці” Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прыйшоў у якасці майстра лесу ў Вяззеўскае лясніцтва, праз год быў прызваны ў армію і служыў у батарэі кіравання в/ч 41604. Да абавязкаў малодшага інспектара па абслугоўванні лясной гаспадаркі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Асіповіцкага РАУС прыступіў у 2001 годзе. З 15 красавіка 2002 года — эксперт экспертна-крыміналістычнага аддзялення крымінальнай міліцыі, з 2012 — старшы эксперт. З кастрычніка 2015 года часова выконваў абавязкі, а 1 чэрвеня бягучага ўзначаліў міжрайаддзел.

Пад кіраўніцтвам маёра Навіцкага судовыя эксперты і эксперты-крыміналісты, якія працуюць у экспертна-крыміналістычных сектарах Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў. Стабільна эфектыўнае выкарыстанне сучаснага лабараторнага абсталявання і камп’ютарнай тэхнікі, назапашанага станоўчага вопыту, укараненне ў практыку дасягненняў навукі, прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі і правядзення экспертных даследаванняў — такую задачу ставіць перад супрацоўнікамі кіраўнік. Немалаважнай лічыць і работу па сістэматычным інфармаванні насельніцтва аб дзейнасці ДКСЭ, павышэнні прававой культуры грамадзян.

Час па-за службай Аляксей Аляксеевіч імкнецца праводзіць на прыродзе. Яго любоў да лесу і захапленне рыбалкай падзяляюць 12-гадовы сын Мацвей і жонка Наталля, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем