Знаёмцеся: Аляксандр Ждановіч

Знаёмцеся: Аляксандр Ждановіч

ZHdanovich

Знаёмцеся:

старшыня Ялізаўскага сельскага выканаўчага камітэта

Аляксандр Ждановіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Ялізаве. Пасля заканчэння мясцовай школы праходзіў службу ва Узброеных Сілах, потым быў курсантам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1997 года да нядаўняга часу Аляксандр Віктаравіч служыў у праваахоўных органах, у тым ліку са студзеня 2013 года па красавік 2014 — следчым па асоба важных справах першага следчага аддзялення Асіповіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Работа з людзьмі для Ждановіча не новая, таму ён умее знаходзіць патрэбны падыход да кожнага. Так як Ялізава — родны населены пункт, добраўпарадкаванне рабочага пасёлка і захаванне рознабакова спрыяльнай абстаноўкі ў ім складаюць асаблівы клопат новага старшыні. У планах — дзейнасць па далейшым павышэнні іміджу Ялізава.

У людзях цэніць у першую чаргу прыстойнасць і адкрытасць. Да важных якасцей адносіць мэтанакіраванасць: каб рухацца наперад, трэба пастаянна перад сабою ставіць задачы і вырашаць іх.

Галоўнай каштоўнасцю ў жыцці Ждановіч лічыць сям’ю — месца, дзе заўсёды адчувае падтрымку і разуменне. Аляксандр Віктаравіч з жонкай Iрынай Аляксандраўнай выхоўваюць дачку і сына. Свабодны час звычайна аддае добраўпарадкаванню новага дома. Любіць у вольную хвіліну праехацца ў кампаніі аднадумцаў-аматараў матацыклаў на хуткім байку.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем