Знаёмцеся: Аляксандр Курмашоў

Знаёмцеся: Аляксандр Курмашоў

Aleksandr-Kurmashov

Знаёмцеся: 

кіраўнік СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік»

Аляксандр КУРМАШОЎ

Нарадзіўся ў 1957 годзе на Гомельшчыне — у в. Фалевічы Рагачоўскага раёна. Працу на зямлі распачаў пасля заканчэння Жыліцкага сельскагаспадарчага тэхнікума ў 1976 годзе — быў аграномам-насенняводам. З наступнага па 1980 год служыў на флоце, у 1980-1985 завочна вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “агранамія”. У гэты ж час рабіў галоўным аграномам, пасля — старшынёй адной з гаспадарак у родным раёне.

На Асіповіччыне Аляксандр Фёдаравіч з 2013 года — да “Чырвонага ўдарніка” было ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Патрабавальны як да сябе, так і да падначаленых. Галоўным прынцыпам у рабоце лічыць тэхналагічную і працоўную дысцыпліну. На гэта зараз і накіравана першачарговая ўвага ў даручанай гаспадарцы. У апошнія тыдні стаўку тут робяць на корманарыхтоўку, эфектыўнае правядзенне якой выступае гарантам добрых вынікаў у жывёлагадоўлі на наступны год.

Мае трох сыноў — Аляксея, Андрэя і Міхаіла, а таксама чатырохгадовага ўнука Максімку. Сваім дзецям змог прывіць любоў да сельскай гаспадаркі: кожны з хлопцаў звязаў свой лёс менавіта з гэтай галіной.

Калі выдаецца вольная хвіліна, займаецца ўласным домам і сядзібай.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем