Знаёмцеся: Алена Сцяпанава

Знаёмцеся: Алена Сцяпанава

elena-stepanova

Знаёмцеся:

памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Алена Сцяпанава

Нарадзілася ў г. Валожыне Мінскай вобласці. У 1983 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «геаграфія». Працавала ва ўстановах адукацыі Віцебскай і Мінскай абласцей.

На Асіповіччыне з 1988 года. Працяглы час была адказным сакратаром камісіі па справах непаўналетніх Асіповіцкага гарвыканкама, з 1999 па 2015 гады — галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама.

25 лістапада 2016 г. назначана памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 А.В.Багдановіча.

“Безумоўна, буду кіравацца асноўнымі дакументамі — Законамі краіны “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, іншымі заканадаўчымі актамі, — гаворыць Алена Аляксандраўна. — Думаю, ранейшы вопыт дазволіць хутчэй наладзіць работу, расставіць галоўныя акцэнты. Спатрэбяцца і такія банальныя якасці, як адказнасць, пунктуальнасць, стараннасць, эрудыцыя і кампетэнтнасць у канкрэтных пытаннях, дыпламатычнасць, прагматычнасць і шмат чаго іншага. А яшчэ трэба пастарацца стаць аднадумцам чалавека, якому дапамагаеш па службе, умець дамаўляцца заўсёды і ўсюды.

Наперадзе — знаёмства з Глускім і Клічаўскім раёнамі, каб быць у курсе жыцця выбаршчыкаў: веданне праблем дапаможа больш аператыўна іх вырашыць.

Наогул жа па пытаннях, якія землякі хацелі б задаць парламентарыю, можна звяртацца ў кабінет 205 райвыканкама (2 корпус) або патэлефанаваць па нумары 26-7-77. Прыём грамадзян — па чацвяргах з 9 да 13 гадзін”.

Памочнік дэпутата не толькі патрабавальная да сябе, але і ў людзях цэніць добрасумленнасць, прыстойнасць і накіраванасць на выкананне пастаўленых мэт. Яна замужам. У вольныя хвіліны займаецца кветкамі, скандынаўскай хадзьбой, любіць бываць на прыродзе, чытаць кніжкі і наведваць тэатр.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем