Знаёмцеся: Алена Савіцкая

Знаёмцеся: Алена Савіцкая

Elena-Savitskaya

Знаёмцеся:

старшыня раённага спажывецкага таварыства Алена САВIЦКАЯ

Нарадзілася ў 1959 годзе ў Мінску. Пасля вучобы ў школе паступіла ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава на спецыяльнасць “бухгалтарскі ўлік”.

Працоўны шлях распачала на Мінскім вытворчым аб’яднанні па нарыхтоўках і першаснай нарыхтоўцы льну Белільновалакна эканамістам.

Такую ж пасаду Алена Генадзьеўна спачатку займала ў Бабруйскім халадзільніку мясамалгандлю. Затым была там старшым эканамістам, галоўным бухгалтарам.

На працягу апошніх гадоў узначальвала ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства “Бабруйскі гандлёвы цэнтр”, ПУП “Белкааппрэстыж”, Бабруйскае райста.

Са снежня мінулага года выконвала абавязкі старшыні праўлення нашых кааператараў, у сакавіку ўзначаліла калектыў.

— Галоўнае ў рабоце — захаваць асноўныя віды дзейнасці: аказанне гандлёвых паслуг сельскаму насельніцтву і закуп лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, — гаворыць кіраўнік. Трэба моцна пастарацца, каб застацца на рынку, працаваць не пакладаючы рук, знаходзіць новыя рычагі для ўдасканалення вытворчага працэсу, укаранення сучасных форм работы.

— Што ўжо ўдалося зрабіць?

— На рынку стаў працаваць магазін нізкіх цэн, дзе прадаём прамтавары, якія, па нейкіх прычынах, заляжаліся на прылаўках. УСузор’і” не толькі змянілася ўнутранае абліччазараз туды прыемна зайсці, але і ўдвая павялічыўся тавараабарот. У магазінеРодны кут” па вуліцы Чарняхоўскага адкрылі спецыялізаваную гандлёвую кропкуМясная лаўка”. Выручка за месяц — 118 мільёнаў. Вялікую ўвагу сталі ўдзяляць выязному гандлю. Апошнім часам усё больш прадавец ідзе да пакупніка, а не наадвароті гэта апраўдвае сябе. Таму стараемся часцей трапляць на кірмашы. Апошняя паездка на тры дні ў Бабруйск прынесла 140 мільёнаў рублёў. Гандлюем у асноўным сельскагаспадарчай прадукцыяймясам, гароднінай, саленнямі. Кожную нядзелю кааператараў можна бачыць на мясцовым гарадскім рынку. У далейшым будзем павялічваць колькасць гандлёвых палатак, каб у выязным гандлі магло ўдзельнічаць больш прадаўцоў. Радуе, што ўдалося падцягнуць планавыя лічбы па закупе ад насельніцтва другаснай сыравіны, у тым лікумакулатуры. Узмацнілі кантроль за санітарным станам магазінаў і якасцю рэалізоўваемай прадукцыі.

Сярод першачарговых задач Алена Генадзьеўна называе навядзенне парадку на замацаваных за таварыствам тэрыторыях. У арганізацыі налічваецца больш за 20 аб’ектаў, якія не эксплуатаваліся гадамі. Штосьці з гэтага можна яшчэ пусціць у эксплуатацыю самім, частку плануецца прадаць, а нешта і разбурыць. Распрацаваны графік і па рамонце магазінаў. У спісе пад першымі нумарамі — крамы ў Свіслачы, в/ч Лапічы, Цэль.

Яшчэ адна праблема — недахоп прадаўцоў, асабліва на сяле. Але ёсць упэўненасць, што і яна паступова вырашыцца, калі весці граматную кадравую і фінансавую палітыку. Падбяруцца кадры — на вясенне-летні перыяд адкрыюцца гандлёвыя кропкі ў некаторых вёсках раёна.

— Час зараз нялёгкі для ўсіх, і важна не губляць аптымізму, — адзначае яна. — Упэўнена, што наша арганізацыя яшчэ паслужыць людзям. Будзем і надалей задавальняць попыт нашых пакупнікоў, улічваць іх прапановы па паляпшэнні кааператыўнага гандлю. I разам пастараемся, каб яна не толькі заставалася дзеяздольнай, але і набывала сярод пакупнікоў папулярнасць.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем