Знаёмцеся: загадчык паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца” Вольга Галіна

Знаёмцеся: загадчык паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца” Вольга Галіна

Нарадзілася ў 1988 годзе ў нашым райцэнтры. Па заканчэнні СШ № 4 паступіла ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, які скончыла ў 2012-м па спецыяльнасці “педыятрыя”. Паказальна, што выбар Вольгай менавіта гэтай прафесійнай сцежкі быў невыпадковым: яе маці, Ала Міхайлаўна Якімец, доўгія гады працавала ўрачом-педыятрам у мясцовай райпаліклініцы.

Пасля ВНУ Вольга Віктараўна вярнулася ў родны горад. З 2013-га па 2018-ты працавала ўчастковым урачом-педыятрам педыятрычнага аддзялення райпаліклінікі, пазней у гэтым жа аддзяленні — падлеткавым урачом-педыятрам. З 1 жніўня бягучага года — урач-педыятр (загадчык паліклінікі) УАЗ “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца”.

Сваёй мэтай на новай пасадзе Галіна ставіць паляпшэнне якасці медыцынскіх паслуг і даступнасці іх для кожнага жыхара Асіповіччыны. Як расказала Вольга Віктараўна, зараз у райпаліклініцы ўжо ідзе аптымізацыя сістэмы працы медыцынскіх камісій: з 1 снежня медагляды, звязаныя з працоўнай дзейнасцю (так званая “рабочая камісія”), і медагляд для   атрымання даведкі аб прыдатнасці да кіравання транспартным сродкам (“вадзіцельская камісія”) будуць праводзіцца адначасова ў адным месцы; таксама значна павялічыцца час працы задзейнічаных у гэтых медаглядах урачоў. Дзякуючы такім зменам землякі змогуць прайсці абследаванні і агляды ўсіх спецыялістаў і атрымаць неабходную даведку за адзін дзень.

Замужам. Вольны час праводзіць з сям’ёй: мужам Аляксандрам, які служыць у мясцовым аддзеле Дэпартамента аховы, і сынамі — чатырохгадовым Уладзіславам і дзевяцігадовым Даніілам, навучэнцам СШ № 3.

Последние новости

Общество

Какие меры предпринять для недопущения кражи имущества из дачного дома? Отвечает участковый инспектор милиции

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Дело сердца. Осиповчанка Евгения Клевцова поделилась своим подходом к воспитанию в маленьком человеке любви к Родине

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 июля для всех знаков зодиака

23 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко требует “бурить с умом”, но порой вместо нефти в Беларуси находят воду. Нормально ли это?

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Дети, гуляющие в Сети. Опасности, с которыми ребенок может столкнуться в интернете

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 14 по 20 июля

22 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем